wd wp Пошук:

Эўгяніюс Матузявічус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матузявічус. Эўгяніюс Матузявічус (лац.: Eugenijus Matuzevičius; 24 снежня 1917, г. Урупінск, Вобласць Войска Данскога, РСФСР — 20 чэрвеня 1994) — літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1977).

Вучыўся ў 19391943 гадах Каўнаскім і Вільнюскім універсітэтах.

Творчасць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзяржаўная прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамантычная прыўзнятасць, песенныя інтанацыі.

Для зборніка Янкі Купалы на літоўскай мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А. Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і іншых беларускіх паэтаў. Укладальнік зборніка твораў Я. Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, беларускую літаратуру, культуру.

Пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, А. Бачыла, А. Вярцінскі, А. Грачанікаў, Л. Дайнека, М. Калачынскі, Я. Крупенька, П. Марціновіч, А. Разанаў, М. Танк.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Eugenijus Matuzevičius // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

Беларускія пераклады

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хапёрскай акрузе
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Літве
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Літоўскамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі на літоўскую мову
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Урупінску
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Украінскай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР
Катэгорыя·Крытыкі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага