wd wp Пошук:

Анталогія

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Анталогія. Анталогія (новалац. ontologia ад стар.-грэч.: ὄν) — вучэнне аб існым [1] вучэнне аб быцці як такім; раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы быцця, яго найбольш агульныя сутнасці і катэгорыі [2], яго прынцыпы, структуры і заканамернасці[3].

Анталогія як тэорыя

Рудольф Гакленіус, аўтар тэрміна «анталогія»

Тэрмін «анталогія» быў прапанаваны Рудольфам Гакленіусам у 1613 годзе ў яго «Філасофскім слоўніку» (Lexicon philosophicum, quo tanquam clave philisophiae fores aperiunter. Francofurti), і крыху пазней Іаганам Клаубергам у 1656 годзе ў рабоце Metaphysika de ente, quae rectus Ontosophia, прапанаваўшы яго (у варыянце «антасофія») у якасці эквівалента паняццю «метафізіка». У практычным ужыванні тэрмін быў замацаваны Хрысціянам фон Вольфам, які відавочна падзяліў семантыку тэрмінаў «анталогія» і «метафізіка».

Асноўнае пытанне анталогіі: што існуе?

Асноўныя паняцці анталогіі: быццё, структура, ўласцівасці, формы быцця (матэрыяльнае, ідэальнае, экзістэнцыяльнае), прастора, час, рух.

Анталогія, такім чынам, уяўляе сабой спробу найбольш агульнага апісання ўніверсуму існуючага, які не абмяжоўваўся б дадзенымі асобных навук і, магчыма, не зводзіўся б да іх.

Іншае разуменне анталогіі дае амерыканскі філосаф Уілард Куін: у яго тэрмінах анталогія — гэта змест некаторай тэорыі, г. зн. аб’екты, якія пастулюцца дадзенай тэорыяй у якасці існых.

Пытанні анталогіі — гэта найбольш старая тэма еўрапейскай філасофіі, узыходзячая да дасакратыкаў і асабліва Парменіда. Важнейшы ўклад у распрацоўку анталагічнай праблематыкі ўнеслі Платон і Арыстоцель. У сярэднявечнай філасофіі цэнтральнае месца займала анталагічная праблема існавання абстрактных аб’ектаў (універсалы).

У філасофіі XX стагоддзя спецыяльнай анталагічнай праблематыкай займаліся такія філосафы, як Мікалай Гартман («новая анталогія»), Марцін Хайдэгер («фундаментальная анталогія») і іншыя. Асаблівую цікавасць у сучаснай філасофіі выклікаюць дэнталагічнага характару праблемы свядомасці.

Карл Попер сфармуляваў канцэпцыю трох светаў: (1) свету фізічных аб’ектаў і станаў, (2) свету псіхічных і ментальных станаў свядомасці і (3) свету аб’ектыўнага зместу мыслення (сюды ўваходзяць утрыманне навуковых гіпотэз, літаратурныя творы і іншыя аб’екты, якія не залежаць ад суб’ектыўнага ўспрымання)[4].

Прадмет анталогіі

Анталогія ў дакладных навуках

У інфармацыйных тэхналогіях і камп’ютарных навуках пад філасофіяй быцця маецца на ўвазе экспліцытна, г. зн. спецыфікацыя канцэптуалізацыі, дзе ў якасці канцэптуалізацыі выступае апісанне мноства аб’ектаў і сувязей паміж імі: англ.: Ontology is the theory of objects and their ties[5]. Фармальна анталогія складаецца з паняццяў тэрмінаў, арганізаваных у таксанаміі, іх апісанняў і правілаў вываду.

Тыпы анталогіі

Гл. таксама

Зноскі

  1. В. Соловьёв. Онтология // В. Соловьёв. Толковый словарь по философии.
  2. А. Л. Доброхотов. ОНТОЛОГИЯ // Новая философская энциклопедия, 2003.
  3. Онтология // Современный словарь иностранных слов: Ок. 20000 слов.. — 2001. — С. 424. — 742 с. — Доп. тираж 10 000 экз. — ISBN 5-200-02989-9.
  4. Поппер К. Логика и рост научного знания — 1983 — с. 439—440.
  5. The Place of Ontology in Modern Philosophy. An Overview

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Анталогія