wd wp Пошук:

Этылендыямін

Этылендыямі́н, 1,2-дыямінаэтан Н2NCH2CН2NH2 — арганічнае злучэнне класа амінаў, першасны аліфатычны дыямін.

Уласцівасці

Бясколерная вадкасць з пахам аміяку. Дыміць на паветры. Моцная аснова. Малекулярная маса 60,099 а. а. м.. Тэмпература плаўлення 10,9 (8,5[1]) °С, тэмпература кіпення 117 °C. Шчыльнасць 0,899 (0,8977[1]) г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). З вадой утварае азеатропную сумесь.

Атрыманне

Этылендыямін атрымліваюць узаемадзеяннем дыхлорэтану з аміяком пры тэмпературы 100 °C або каталітычным гідрыраваннем сумесі монаэтаноламіну з аміяком пры тэмпературы 150—230 °C. Таксама этылендыямін утвараецца непасрэдна з этылену і аміяку або з мурашынага альдэгіду, аміяку і сінільнай кіслаты (HCN) ў прысутнасці каталізатара[1].

Выкарыстанне

Этылендыямін выкарыстоўваецца ў якасці пластыфікатара фенола-фармальдэгідных смол, стабілізатара змазачных масел, у вытворчасці поліурэтану. Таксама выкарыстоўваецца ў вытворчасці этылендыямінтэтравоцатнай кіслаты, фунгіцыдаў, лекавых сродкаў і інш.

Шкоднае ўздзеянне

Этылендыямін таксічны. Раздражняе скуру, слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў, пашкоджвае печань.

Зноскі

  1. 1 2 3 Этылендыямін на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Першасныя аміны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак