wd wp Пошук:

Этылен

Этылен (паводле ІЮПАК: этэн) — арганічнае хімічнае злучэнне з формулай С2H4.

З’яўляецца найпростым алкенам (алефінам). Гэта бескаляровы гаручы газ са слабым пахам. Часткова раствараецца ў вадзе (25,6 мл у 100 мл вады пры 0 °C), этаноле (359 мл у тых жа ўмовах). Добра раствараецца ў дыэтылавым эфіры і вуглевадародах. Утрымоўвае падвойную сувязь і таму адносіцца да ненасычаных вуглевадародаў.

Этылен грае надзвычай важную ролю ў прамысловасці, а таксама з’яўляецца фітагармон. Этылен — самае вырабляемае арганічнае злучэнне ў свеце; агульная сусветная вытворчасць этылену ў 2008 годзе склала 113 мільёнаў тон і працягвае расці на 2—3 % у год. Выкарыстоўваецца для атрымання поліэтылену, этылавага спірту, воцатнай кіслаты і інш. Наркотык. Клас небяспекі — чацвёрты. У прыродзе этылен практычна не сустракаецца.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фітагармоны
Катэгорыя·Алкены
Катэгорыя·Нафтапрадукты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Газы
Катэгорыя·Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу