Эрык Саці (фр.: Erik Satie, поўнае імя Эрык Альфрэд Леслі Саці, фр.: Éric Alfred Leslie Satie; 17 мая 1866, Анфлёр, Францыя — 1 ліпеня 1925, Парыж, Францыя) — экстравагантны французскі кампазітар і піяніст, адзін з рэфарматараў еўрапейскай музыкі 1-й чвэрці XX стагоддзя.
Яго фартэпіянныя п’есы аказалі ўплыў на шматлікіх кампазітараў стылю мадэрн. Эрык Саці — папярэднік і родапачынальнік такіх музычных плыняў, як імпрэсіянізм, прымітывізм, канструктывізм, неакласіцызм і мінімалізм. Менавіта Саці прыдумаў жанр «мэблевай музыкі», якую не трэба спецыяльна слухаць, ненадакучлівыя мелодыі, якія гучалі ў краме або на выстаўцы.