wd wp Пошук:

Элізабет Дэбікі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэбікі. Элізабет Дэбікі (англ.: Elizabeth Debicki; нар. 2 жніўня 1990 года) — аўстралійская актрыса

актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія

Дэбікі нарадзілася ў Парыжы. Яе бацька паляк, а маці аўстралійка ірландскага паходжання[1], яны абодва былі танцорамі. Калі ёй было 5 гадоў, сям’я пераехала ў Мельбурн, дзе Дэбікі расла з двума малодшымі дзецьмі[2]. Элізабет зацікавіў балет і яна рыхтавалася стаць танцоркай, але пазней перамкнулася на тэатр. У жніўні 2009 года атрымала стыпендыю імя Прата за поспехі на другім годзе навучання ва ўніверсітэце. У снежні 2012 года ўзяла ўдзел у фотасесіі часопіса Vogue Аўстралія.

Кар’ера

Дэбют у кіно адбыўся ў фільме Стэфан Эліята «Вясельны разгром», прэм’ера якога адбылася ў 2011 годзе. Убачыўшы Дэбікі ў роліку, рэжысёр Баз Лурман запрасіў яе на пробы ў Лос-Анджэлес. У маі 2011 года Лурман паведаміў, што Элізабет будзе мець ролю Джордан Бэйкер (англ.: Jordan Baker) у фільме «Вялікі Гэтсбі». У дадзенай карціне бралі ўдзел многія знакамітыя акцёры: Леанарда Дзі Капрыа, Кэры Маліган, Тобі Магуайр, Джоал Эдгертан, Айла Фішэр і мн. др. У 2013 годзе выканала ролю ў п’есе Жан Жэне «Прыслужніцы».

Зноскі

  1. Baz Luhrmann casts VCA graduate Elizabeth Debicki in ‘The Great Gatsby’
  2. From Paris with love Архівавана 2 верасня 2014 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Актрысы Аўстраліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта