wd wp Пошук:

Тобі Магуайр

Тобіяс Вінсент Магуайр (англ.: Tobias Vincent Maguire; нар. 27 чэрвеня 1975) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар. Найбольш вядомы тым, што сыграў загалоўнага персанажа з трылогіі Сэма Рэймі пра Чалавека-павука (2002—2007). Гэтую ролю ён пазней паўтарыў у фільме «Чалавек-павук: Няма шляху дадому» (2021) і ўсталяваў сусветны рэкорд Гінеса як «выканаўца самай працяглай ролі супергероя Marvel у кіно».

Сярод іншых яго фільмаў — «Плезантвіль» (1998), «Пагоня з Д’яблам» (1999), «Правілы вінаробаў» (1999), «Вундэркінды» (2000), «Фаварыт» (2003), «Добры немец» (2006), «Браты» (2009) і «Вялікі Гэтсбі» (2013).

Ён атрымаў дзве прэміі «Сатурн», у тым ліку адну за лепшую мужчынскую ролю. Магуайр заснаваў сваю ўласную прадзюсарскую кампанію ў 2012 годзе пад назвай Material Pictures і ў тым жа годзе стаў супрадзюсерам Good People. У 2014 годзе ён выступіў прадзюсарам і зняўся ў ролі Бобі Фішэра ў фільме «Ахвяруючы пешкай».

Зноскі

  1. Tobey Maguire // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tobey Maguire // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.imdb.com/date/06-27/
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Лос-Анджэлес
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе