wd wp Пошук:

Мельбурн

Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп. Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007)[1].

Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі[2]. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў у сябе летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці[2]. Тут жа 1981 годзе праходзіла сустрэча глаў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.

Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[3]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[4]. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею[5].

У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[6].

Адукацыя і культура

Комплекс будынкаў на плошчы Федэрацыі — выдатны прыклад сучаснай архітэктуры
Будынак тэатра Прынцэс-Сіэтэ

Мельбурн — культурная і спартыўная сталіца Аўстраліі. У горадзе праводзіцца вялікая колькасць штогадовых культурных мерапрыемстваў, тут размешчаны шматлікія найбуйнейшыя аўстралійскія музеі і выстаўкі. Унікальная і мясцовая архітэктура.

Музычная культура мае глыбокія карані ў горадзе. Шматлікія вядомыя аўстралійскія музыканты з’яўляюцца выхадцамі з Мельбурна. У апошнія гады горад набыў папулярнасць у свеце як адзін з асноўных цэнтраў стрыт-арта. Гэты від сучаснага гарадскога мастацтва стаў папулярны ў Мельбурне настолькі, што гэта знайшло адлюстраванне ў даведніках. Горад лічыцца адным з асноўных сусветных цэнтраў віктарыянскай архітэктуры (18371901), у якім захавалася вялікая колькасць будынкаў гэтага стылю. Архітэктурнае аблічча горада таксама не магчыма ўявіць без выдатных узораў сучаснай архітэктуры, якія з’явіліся ў Мельбурне пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя.

Тэатральнае жыццё ў Мельбурне вельмі разнастайнае. Горад з’яўляецца домам для Нацыянальнага балета Аўстраліі. Каралеўскі мельбурнскі філарманічны аркестр быў заснаваны ў горадзе ў 1853 годзе і з’яўляецца найстарэйшым прафесійным аркестрам Аўстраліі і адзіным, якія носяць званне «Каралеўскі». У Мельбурне размешчана больш тэатраў, чым у любым іншым горадзе Аўстраліі. Таксама горад з’яўляецца асноўным цэнтрам аўстралійскай моды. Тут штогод праходзіць Мельбурнскі фестываль моды. У горадзе працуе Мельбурнскі ўніверсітэт.

Сродкі масавай інфармацыі

Найбуйнейшымі газетамі Мельбурна з’яўляюцца Herald Sun, прыналежная Руперту Мёрдаку, і The Age, што належыць кампаніі Fairfax, а таксама вячэрні таблоід mX, які таксама выпускае Мёрдак. Агульнанацыянальная газета The Australian выходзіць у Мельбурне ў выглядзе спецяльнага выпуску для Вікторыі. Гэта газета таксама прыналежыць Мёрдаку. Мёрдак Ньюс Груп выпускае некалькі штотыдневых часопісаў і валодае больш за 50 % акцый Fairfax, такім чынам, усе штодзенныя газеты, якія выходзяць у Мельбурне, уваходзяць у імперыю Мёрдака. Самая буйная ў Аўстраліі муніцыпальная медыякампанія — Leader Newspapers — выпускае 33 мясцовых штотыднёвыя газеты, якія асвятляюць праблемы раёнаў і муніцыпалітэтаў Мельбурна.

У Мельбурне выходзяць у эфір тры камерцыйных тэлеканала: Seven, Nine і Ten, а таксама тры грамадскіх: ABC, SBS і муніцыпальны канал C31. У Мельбурне вяшчаюць вялікая колькасць радыёстанцый, якія галоўным чынам належаць тром асноўным сеткам горада: DMG Radio Australia, Austereo і Southern Cross Broadcasting.

Турызм

Турызм з’яўляецца найважнейшай складальнікам эканомікі Мельбурна. Па даных на 2004 год горад наведала 7,6 мільёнаў аўстралійскіх турыстаў і 1,88 мільёнаў турыстаў з-за мяжы[7]. Благодаря проведению в городе большого количества спортивных соревнований международного уровня здесь широко распространён спортивный туризм[8]. Сярод турыстов, якія наведваюць горад, значную частку складаюць маладыя людзі, якія вандруюць як бэкпекеры. Дзякуючы правядзенню ў горадзе вялікай колькасці спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўня тут шырока распаўсюджаны спартыўны турызм. У 2008 годзе Мельбурн упершыню абагнаў Сідней па такім паказчыку, як колькасць грошай, патрачаная ў горадзе аўстралійскімі турыстамі[9]

Асноўныя славутасці

Каралеўскі выставачны цэнтр
Катэдж капітана Джэймса Кука
Выгляд на паўднёвы бераг ракі Яры і небаскроб Эўрэка-Таўэр
Выгляд на начны Мельбурн з боку новага раёна Доклендс

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Regional Population Growth, Australia, 2006-07.(англ.) . Australian Bureau of Statistics. Праверана 8 лютага 2010.
  2. 1 2 Commonwealth Games Melbourne 2006(англ.)  (недаступная спасылка). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 8 лютага 2010.
  3. City of Melbourne.. Settlement – foundation and surveying.(англ.)  (недаступная спасылка). City of Melbourne. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2009. Праверана 8 лютага 2010.
  4. Fassa, James Jupp.. The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia.(англ.) . Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 8 лютага 2010.
  5. Lee, Robert.. Linking a Nation: Australia’s Transport and Communications 1788 - 1970.(англ.) . Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 8 лютага 2010.
  6. Otto, Kristin.. When Melbourne was Australia’s capital city.(англ.)  (недаступная спасылка). The University of Melbourne/. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2007. Праверана 8 лютага 2010.
  7. MELBOURNE AIRPORT PASSENGER FIGURES STRONGEST ON RECORD (нявызн.) (недаступная спасылка). Media Release: MINISTER FOR TOURISM. www.dpc.vic.gov.au (21 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 18 ліпеня 2008.
  8. Now Sydney loses its tourism ascendancy (нявызн.). The Age. theage.com.au (19 мая 2008). Праверана 18 ліпеня 2008.
  9. Now Sydney loses its tourism ascendancy — News — Travel — theage.com.au
Панарама Мельбурна
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Мельбурн
Катэгорыя·Гарады Вікторыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сталіцы летніх алімпіяд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1835 годзе
Катэгорыя·Былыя сталіцы