wd wp Пошук:

Эльжбета Таварніцка

Эльжбе́та Таварні́цка (польск.: Elżbieta Towarnicka, нар. 29 ліпеня 1950, Уроцлаў[1]) — польская оперная спявачка, сапрана.

Біяграфія

Эльжбета Таварніцка нарадзілася 29 ліпеня 1950 года ва Уроцлаве. Першыя крокі ў вакале здзейсніла пад кіраўніцтвам Леакадыі Кукаўскай (польск.: Leokadia Kukawska). У 1978 годзе скончыла Кракаўскую музычную акадэмію, клас вакалу Барбары Валчынскай (польск.: Barbara Walczyńska)[1][2].

У 19791981 гадах была салісткай Кракаўскай Оперы[pl], дзе выконвала галоўныя партыі сапрана ў такіх операх, як «Багема[en]» і «Тоска[en]» Джакама Пучыні, «Шукальнікі жэмчугу[en]» Жоржа Бізэ, «Травіята» і «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі, «Вольны стралок[en]» Карла Марыі фон Вебера, «Кароль Рогер[en]» Караля Шыманоўскі, «Дыдона і Эней[en]» Генры Пёрсэла[en], «Арфей і Эўрыдыка[en]» Крыстафа Вілібальда Глюка[1][2].

Шырокую вядомасць Эльжбеце Таварніцкай прынесла музыка Збігнева Прайснера да фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог» (19891990), «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і «Тры колеры» (19931994)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Małgorzata Kosińska. Elżbieta Towarnicka: Życie i twórczość(польск.) . «Culture.pl». Праверана 13 ліпеня 2018.
  2. 1 2 Tess James. Review of Zbigniew Preisner, Requiem for my Friend(англ.)  // Society for Music Theory. Music Theory Online. — September 1999. — Vol. 5. — № 4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай музычнай акадэміі