wd wp Пошук:

Эдуард Эрдман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрдман.

Эдуард Эрдман (ням.: Eduard Erdmann; 5 сакавіка 1896, Вендэн, Расійская Імперыя — 21 чэрвеня 1958, Гамбург) — нямецкі піяніст і кампазітар . Траюрадны пляменнік філосафа Іагана Эдуарда Эрдмана.

Біяграфія

Вучыўся музыцы ў Рызе ў піяністаў Брора Мёлерстэна (вучня Лешаціцкага) і Жана дзю Шатэна і арганіста Домскага сабора Харальда Кройцберга, затым, з 1914 г., у Берліне ў піяніста Конрада Анзорге і кампазітара Хайнца Тысена.

У 1920-я гг. Эрдман лічыўся адным з вядучых піяністаў Германіі, сумяшчаючы ў рэпертуары твора Бетховена і сучасных кампазітараў. Быў таксама прызнаны як прыкметная фігура сярод нямецкіх кампазітараў, пачынаючы з паспяховай прэм’еры яго Першай сімфоніі ў 1919 г. (прысвечана Альбану Бергу), уваходзіў у кола асноўных удзельнікаў Дзён новай музыкі ў Донаўэшынгене. З 1925 г. быў прафесарам Кёльнскай Акадэміі музыкі, аднак у 1935 г. з-за канфлікту з нацысцкім рэжымам сыйшоў у адстаўку і практычна перастаў выступаць і публікавацца.

У 1946 г. даў першыя пасля перапынку канцэрты, пачаўшы з цыклу з чатырох вечароў, прысвечанага забароненым у гітлераўскія часы кампазітарам: (Шонбергу, Хіндэміту, Кшэнеку і інш.). У 1950 г. вярнуўся да выкладання на пасадзе прафесара Гамбургскай Вышэйшай школы музыкі. 5 чэрвеня 1958 г. выступіў з апошнім канцэртам (на карысць хворы Клары Хаскіл). Значная частка кампазітарскай спадчыны Эрдмана так і засталася не выдадзенай і практычна не выконваецца.

Магіла Эдуарда Эрдмана

Позняе выкананне Эрдманам санат Франца Шуберта атрымала высокую ацэнку спецыялістаў. Серджыу Чэлібідаке вылучаў таксама яго працу з творамі Іагана Себасцьяна Баха.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118685104 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Піяністы XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэсісе
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Гамбургу
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Германіі
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольсдорфскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Піяністы Германіі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных