wd wp Пошук:

Эазінафільнае запаленне стрававода

Эазінафільнае запаленне стрававода (эазінафільны эзафагіт) — хранічнае аўтаімуннае захворванне стрававода, выкліканае харчовымі і аэразольнымі алергенамі. Клінічна аб’яўляецца сімптомамі дысфункцыі стрававода, а гісталагічна - запаленчай інфільтрацыяй сценкі стрававода з перавагай эазінафілаў. У 50% хворых на ЭЗС назіраюцца атапічныя захворванні: дыхавіца, алергічны рыніт, атапічны дэрматыт, IgE-залежныя харчовыя алергіі.

Клінічны вобраз

Скаргі хворага неспецыфічныя і могуць з узростам змяняцца. У дзяцей дамінуюць складанасці падчас кармлення, адмовы ад прыёму ежы, а таксама тармажэнне прыросту масы цела і росту; у дарослых - дысфагія і эпізоды захрасання кавалкамі ежы. Характэрнымі рысамі ЭЗС з’яўляюцца пазбяганне прадуктаў харчавання, якія ствараюць праблемы з глытаннем і працяглы час перажоўвання. Хворы спажывае шмат вады падчас прыёму ежы. Могуць назірацца боль за грудзінай і сімптомы страўнікава-страваводнага рэфлюксу.

Дыягностыка

Эндаскапічны вобраз ЭЗС. Відочныя характэрыстычныя кольцы слізістай абалонкі.

Дыягнастычныя крытэры ЭЗС (ACG 2013)[3]

  1. сімптомы з’яўляюцца скуткам дысфункцыі стрававода;
  2. у біяптатах з стрававода выяўляецца запаленне з наяўнасцю >15 эазінафілаў у п / б (павелічэнне х 400);
  3. эазінафільнае запаленне абмежавана выключна да стрававода і ўтрымліваецца, не гледзячы на лячэнне ІПП;
  4. выключаны іншыя прычыны эазінафіліі стрававода.

Дыферэнцыяльная дыягностыка

  1. гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба;
  2. іншыя прычыны дысфагіі;
  3. іншыя прычыны эазінафіліі стрававода:

Лячэнне

Дыета

Перш за ўсё, належыць ацаніць мэтазгоднасць элімінацыйнай дыеты:

  1. элементная дыета - дыетычнае харчаванне, вырабленае вытворчым шляхам; добра збалансаванае, ачышчанае ад алергенаў, але пацыенты могуць яе не талераваць з-за смаку.
  2. эмпірычная гіпаалергенная дыета - грунтуецца на элімінацыі найбольш частых харчовых алергенаў, у тым ліку малака, яек, рыбы, арэхаў, соі і пшаніцы
  3. мэтанакіраваная элімінацыйная дыета - падабраная згодна індывідуальным патрэбам і магчымасцям пацыента на падставе анамнэзу і вынікаў алергічных тэстаў.

Фармакалагічнае лячэнне

  1. ІПП: добрая рэакцыя стасуецца ў дыферэнцыяльнай дыягностыцы, але таксама лячэнне ІПП змяншае інтэнсіўнасць сімптомаў у часткі хворых;
  2. ГКС мясцовага дзеяння: з’яўляюцца прэпаратамі з выбару. Адсутнічаюць прэпараты спецыфічныя для ЭЗС: выкарыстоўваюцца прэпараты аэразольных ГКС: будэсонід або флютыказон. Непажаданыы эфект - кандыдоз стрававода. У хворых без адказу на стандартнае 8-тыгаднёвае лячэнне можна падоўжыць тэрапію з большымі меркамі прэпаратаў.
  3. ГКС агульнага дзеяння: найбольш эфектыўныя, але, ў сувязі са значнымі пабочнымі дзеяннямі, зарэзерваваныя для хворых з цяжкімі сімптомамі, якія патрабуюць хуткага асягнення клінічнага паляпшэння, або не адказалі на іншае лячэнне. У большасці хворых назіраецца стэроідазалежнасць - пасля адмены ГКС сімптомы вяртаюцца. Стандартная мерка прэднізалона складае 1-2 мг / кг / дз.

Прагноз

ЭЗС з’яўляецца хранічнай хваробай: поўнае знікненне сімптомаў магчыма, але ў большасці хворых назіраецца толькі памяншэнне інтэнсіўнасці сімптомаў. Спыненне лячэння можа выклікаць рэцыдыў.

Літаратура

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. https://gi.org/guideline/evidenced-based-approach-to-the-diagnosis-and-management-of-esophageal-eosinophilia-and-eosinophilic-esophagitis-eoe/
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гастраэнтэралогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні страўнікава-кішачнага тракту