wd wp Пошук:

Ахалазія кардыі

Ахалазíя кáрдыі — найбольш распаўсюджаная (>70%) першасная дыскінезія стрававода невядомай этыялогіі, характарызуецца падвышаным ціскам супакою і парушэннем рэлаксацыі ніжняй страваводнай сціскальніцы (НСС), а таксама адсутнасцю першаснай перыстальтычнай хвалі сярэдняй часткі стрававода. Парушэнне рэлаксацыі НСС, верагодна, выклікана пашкоджаннем і памяншэннем колькасці постгангліянарных нейронаў спляцення Аўэрбаха, адказных за рэлаксацыю НСС. З развіццём захворвання ўзнікае звужэнне стрававода, з пашырэннем прасвету вышэй і са значным станчэннем сценкі.

Сімптомы і плынь

Найбольш характэрнай з’яўляецца цяжкасць пры глытанні спачатку цвёрдай ежы, а пасля і вадкасцяў. Дысфагія можа суправаджацца: рэгургітацыяй ежы ў рот, болем у грудной клетцы, пякоткай, хранічным кашлем. Гэта прыводзіць да страты масы цела і недаядання; рэгургітацыя ежы можа прывесці да аспірацыйнай пнеўманіі і абсцэсу лёгкага. Іншыя ўскладненні: эзафагіт, дывертыкул ніжняй часткі стрававода, крывацёкі (рэдка).

Дыягностыка

Дыягнастычныя крытэрыі

Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракта з кантрасным рэчывам і эндаскапіі, а для пацверджання выконваецца манаметрыя стрававода.

Лячэнне

Агульныя прынцыпы

Эндаскапічнае лячэнне

Аператыўнае лячэнне

Кардыяміятомія, г.зн. падоўжны надрэз цягліц стрававода і кардыі. Эфектыўнасць блізкая да эндаскапічнага пашырэння. Паказанні: звужэнне кардыі, якое перашкаджае эндаскапічнаму ўвядзенню правадніка ў страўнік, узрост <30 гадоў, перспектыва шматразовых працэдур пашырэння стрававода. Ускладненне - страўнікава-страваводны рэфлюкс. У некаторых выпадках (напр. вельмі вялікае пашырэнне стрававода) можа быць паказана сячэнне стрававода.

Фармакатэрапія

У якасці дадатку да інвазіўнага лячэння выкарыстоўваюцца лекавыя прэпараты, якія зніжаюць напружанне НСС: пераважна, 5-20 мг ізасарбіда дынітрату ротава 10-30 хв. перад ежай (эфект утрымліваецца ≈ 1,5 гадз.).

Прагноз

Большасць пацыентаў патрабуе частага эндаскапічнага або хірургічнага лячэння, і эфект часта з’яўляецца няпоўным. Пасля 15-25 гадоў, рызыка развіцця спінацэлюлярнай пухліны стрававода павялічваецца нават у 100 разоў (складае 1-3%), у сувязі з чым рэкамендуецца перыядычны эндаскапічны кантроль.

Літаратура

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Парушэнні маторыкі стрававода
Катэгорыя·Гастраэнтэралогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні страўнікава-кішачнага тракту