wd wp Пошук:

Дыхавіца

Дыхавіца або задышка — парушэнне частаты, рытму і глыбіні дыхання, якое суправаджаецца адчуваннем недахопу паветра. Здараецца толькі ў прытомным стане. Крайняй ступеняй немачы з’яўляецца ўдушша. Паскарэнне дыхальных скарачэнняў узнікае праз павышаную цялесную і моцную пачуццёвую (гнеў, страх, трывога і хваляванне) нагрузку.

Папярэджанне

Прадухіленню нядужасці спрыяе штодзённае цялеснае размінанне і працяглыя шпацыры.

Прычыны

Узнікненню нядужасці спрыяе маларухомы лад жыцця, атлусценне, малакроўе, пухліна дыхальных шляхоў, сардэчная недастатковасць, астма, тырэатаксікоз (лішак гармону шчытападобнай залозы) і цукровы дыябет[1].

Зноскі

  1. Вольга Цыбульская. Задышка? Перавядзіце дух // Краіна здароўя. — 4 сакавіка 2010. — № 10 (179). — С. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сімптомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пульманалогія