wd wp Пошук:

Шыяшкотан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Шыяшкотан[1] (руск.: Шиашкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 90 км²[2]. Ненаселены.

Геаграфія

Востраў Шыяшкотан уяўляе сабою два вулканічных масіва з вяршынямі 938 м і 828 м. Яны злучаны перасмыкам каля 0,9 км шырынёй. Найбольшы вулкан Сінарка з’яўляецца актыўным. Узбярэжжа раздзелена скаламі. Паўночна-ўсходняя гарыстая частка (паўвостраў Чупрова) па плошчы пераўзыходзіць паўднёва-заходнюю (паўвостраў Ніканава). У гарах шмат ручаёў і невялікіх рэчак, ёсць вадаспады і балоты.

Прырода

Расліннасць, характэрная для тундры, прадстаўлена травамі, грыбамі, мохамі, нізкімі ягаднымі хмызнякамі, вольхай. Ля берага густыя зараснікі ламінарыі.

На востраве шмат лісіц, грызуноў, птушак. Часам на беразе для адпачынку спыняюцца ластаногія.

Гісторыя

Назва вострава паходзіць ад тубыльцаў-айнаў і перакладаецца як “паселішча ламінарыі”. У XVIII ст. тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Шыяшкотан выказвалі Японія і Расія. Паводле дагавора 1855 г., ён перайшоў пад кантроль Расіі.

У 1875 г. падчас чарговага вывяржэння вулкана вёска айнаў была зруйнавана, а яе насельнікі пакінулі радзіму. У тым жа годзе востраў быў перададзены ў валоданне Японіі.

У 1945 г. Шыяшкотан далучаны да РСФСР. Некаторы час на ім знаходзілася рыбацкае паселішча Макараўка і памежная застава. Рэшткі будынкаў захаваліся да нашых дзён.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з БСЭ, Т. 6, Мн., 1972, с. 221
  2. kurilstour.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Курыльскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ахоцкага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы