Шчаўе прыбярэжнае[3] (Rumex hydrolapathum) — від шматгадовых травяністых раслін роду шчаўе родам з балот і прэснаводных берагоў Еўропы і Заходняй Азіі.
Шчаўе прыбярэжнае, карпач, шчавух[4], шчаў конскі[5], конскі шчавей[6].
![]() | ||||||||||
Rumex hydrolapathum. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Гэта самы высокі від у родзе з кветканоснымі сцебламі, якія дасягаюць вышыні да 2 метраў. Адзін з невялікай колькасці дэкаплоідных арганізмаў, які змяшчае дзве сотні асобных храмасом.
Расліна родам з Еўропы і Заходняй Азіі. Расце каля азёр, рэк і на марскіх узбярэжжах. Як правіла, сустракаецца блізка да краю вады або расце на плыткаводдзі[7].