wd wp Пошук:

Штаты і тэрыторыі Індыі

Штаты і тэрыторыі Індыі — першы ўзровень адміністрацыйнага падзелу Рэспублікі Індыя. У наш час існуе 29 штатаў і 7 тэрыторый (у тым ліку 6 саюзных тэрыторый і адна Нацыянальная сталічная акруга Дэлі). Кожны штат, у сваю чаргу, падзелены на акругі (дыстрыкты), агульная колькасць якіх складае 642.

Органы ўлады

Штаты маюць уласныя органы заканадаўчай і выканаўчай улады. На вяршыні іерархічнай піраміды штата стаіць губернатар, прызначаны прэзідэнтам Індыі на пяцігадовы тэрмін. Губернатар фарміруе ўрад штата і прызначае галоўнага міністра з ліку членаў палітычнай партыі, якая перамагла на мясцовых выбарах. Штаты маюць адна- або двухпалатныя парламенты. Ніжняя палата парламента штата называецца відхан сабха і, паводле індыйскага заканадаўства, можа ўключаць ад 60 да 500 дэпутатаў. Яна выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў. Вышэйшая палата парламента штата называецца відхан парышад і яе члены выбіраюцца на шасцігадовы тэрмін, пры гэтым кожныя 2 гады трэцяя частка ўсіх дэпутатаў павінна быць пераабрана. У распараджэнні парламентаў штатаў знаходзяцца любыя пытанні, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны, знешняга гандлю і грамадзянства, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй саюзнага парламента Індыі.

Саюзнымі тэрыторыямі, а таксама нацыянальнай сталічнай акругай кіруюць чыноўнікі, якія прадстаўляюць урад Індыі — камісары або адміністратары. Некаторыя з тэрыторый маюць уласныя парламенты і ўрады, якія меюць значна абмежаваныя паўнамоцтвы; невялікія тэрыторыі такіх уладных органаў не маюць. У саюзных тэрыторыях дзейнічае федэральнае заканадаўства Індыйскай рэспублікі.

Мовы

У некаторых штатах і тэрыторыях, акрамя агульнаіндыйскіх афіцыйных моў, гэта значыць хіндзі і англійскай, могуць прызнавацца афіцыйнымі таксама дадатковыя мовы, характэрныя для насельніцтва гэтага рэгіёна.

Асаблівасці адміністрацыйнага падзелу

Штаты Індыі (англ.: state, хіндзі: प्रांत — prant) вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго. Найбуйнейшыя з іх паводле колькасці насельніцтва з’яўляюцца таксама найбуйнейшымі адміністрацыйнымі адзінкамі свету — з дзесяці самых густанаселеных адміністрацыйных адзінак свету штат Індыі Утар-Прадэш з насельніцтвам, якое налічваюць звыш 180 млн чалавек, знаходзіцца на першым месцы гэтага спісу, а Махараштра займае другое месца.

Паводле памераў тэрыторыі найбуйнейшыя з індыйскіх штатаў не саступаюць некаторым еўрапейскім краінам (напрыклад, штат Раджастхан пераўзыходзіць па плошчы Польшчу). Плошча невялікіх штатаў, насупраць, не перавышае некалькіх тысяч кв. км.

Тэрыторыі (англ.: territory, хіндзі: केन्द्रीय सरकार — kendriy sarkar) больш аднародныя за штаты — паводле плошчы яны не больш за некалькі тысяч км2, а паводле колькасці насельніцтва не перавышаюць 1,1 млн жыхароў (выключэнне — сталічная акруга Дэлі, які налічвае звыш 16 млн чалавек).

Спіс штатаў і тэрыторый Індыі

Штат
(беларуская назва)
Штат
(мясцовыя назвы)
Адміністрацыйны цэнтр Плошча,
кв. км
Насельніцтва,
чал. (2011)
Шчыльнасць,
чал./кв. км
Размяшчэнне на карце
Штаты
1Андхра-Прадэш[1]англ.: Andhra Pradesh
хіндзі: आन्ध्र प्रदेश
тэлугу: ఆంధ్ర ప్రదేశ్
урду: آندھرا پردیش
Хайдарабад275 06984 665 533307,80
2Аруначал-Прадэшангл.: Arunachal Pradesh
хіндзі: अरुणाचल प्रदेश
Ітанагар83 7431 382 61116,51
3Асамангл.: Assam
хіндзі: असम
асам. অসম
Дыспур78 43831 169 272397,37
4Біхарангл.: Bihar
хіндзі: बिहार
Патна94 163103 804 6371102,43
5Гоаангл.: Goa
хіндзі: गोवा
канк. गोंय
маратхі: गोवा
Панаджы37021 457 723393,77
6Гуджаратангл.: Gujarat
хіндзі: गुजरात
гудж.: ગુજરાત
Гандынагар196 02460 383 628308,04
7Джаму і Кашмірангл.: Jammu and Kashmir
хіндзі: जम्मू और कश्मीर
урду: جموں و کشمیر
кашм. جۄم تٕ کٔشېر
Срынагар222 23612 548 92656,47
8Джаркхандангл.: Jharkhand
хіндзі: झारखंड
Ранчы79 71432 966 238413,56
9Заходняя Бенгаліяангл.: West Bengal
хіндзі: पश्चिम बंगाल
бенг.: পশ্চিমবঙ্গ
Колката88 75291 347 7361029,25
10Карнатакаангл.: Karnataka
хіндзі: कर्नाटक
кан.: ಕರ್ನಾಟಕ
Бангалор191 79161 130 704318,74
11Кералаангл.: Kerala
хіндзі: केरल
малаял.: കേരളം
Тыруванантапурам38 86333 387 677859,11
12Мадх'я-Прадэшангл.: Madhya Pradesh
хіндзі: मध्य प्रदेश
Бхапал308 00072 597 565235,71
13Маніпурангл.: Manipur
хіндзі: मणिपुर
маніпур. মনিপুর
Імпхал22 3272 721 756121,90
14Махараштраангл.: Maharashtra
хіндзі: महाराष्ट्र
маратхі: महाराष्ट्र
Мумбаі307 713112 372 972365,19
15Мегхалаяангл.: Meghalaya
хіндзі: मेघालय
Шылонг22 4292 964 007132,15
16Мізарамангл.: Mizoram
хіндзі: मिज़ोरम
Аіджал21 0811 091 01451,75
17Нагаландангл.: Nagaland
хіндзі: नागालैंड
Кахіма16 5791 980 602119,46
18Арысаангл.: Orissa
хіндзі: उड़ीसा
орыя ଓଡ଼ିଶା
Бхубанешвар155 70741 947 358269,40
19Пенджабангл.: Punjab
хіндзі: पंजाब
панджаб.: ਪੰਜਾਬ
Чандыгарх50 36227 704 236550,10
20Раджастханангл.: Rajasthan
хіндзі: राजस्थान
Джайпур342 23968 621 012200,51
21Сікімангл.: Sikkim
хіндзі: सिक्किम
непальск.: सिक्किम
Гангтак7096607 68885,64
22Тамілнадангл.: Tamil Nadu
хіндзі: तमिलनाडु
там.: தமிழ்நாடு
Чэнаі130 05872 138 958554,67
23Теланганаангл.: Telangana
хіндзі: तेलंगाना
тэлугу: తెలంగాణ
Хайдарабад114 84035 286 757310
24Трыпураангл.: Tripura
хіндзі: त्रिपुरा
бенг.: ত্রিপুরা
Агартала10 4923 671 032349,89
25Утаракхандангл.: Uttarakhand
хіндзі: उत्तराखंड
Дэхрадун53 48410 116 752189,15
26Утар-Прадэшангл.: Uttar Pradesh
хіндзі: उत्तर प्रदेश
урду: اتر پردیش
Лакхнау240 928199 581 477828,14
27Хар'янаангл.: Haryana
хіндзі: हरियाणा
панджаб.: ਹਰਿਆਣਾ
Чандыгарх44 21225 353 081573,44
28Хімачал-Прадэшангл.: Himachal Pradesh
хіндзі: हिमाचल प्रदेश
Шымла55 6736 856 509123,16
29Чхатысгархангл.: Chhattisgarh
хіндзі: छत्तीसगढ
Райпур136 03425 540 196187,75
Саюзныя тэрыторыі
1Андаманскія і Нікабарскія астравыангл.: Andaman and Nicobar Islands
хіндзі: अंडमान और निकोबार द्वीप समूह
Порт-Блэр8249379 94446,06
2Дадра і Нагар-Хавеліангл.: Dadra and Nagar Haveli
хіндзі: दादरा और नगर हवेली
гудж.: દાદરા અને નગર હવેલી
Сілваса491342 853698,27
3Даман і Дыуангл.: Daman and Diu
хіндзі: दमन और दीव
гудж.: દમણ અને દિય
Даман112242 9112168,85
4Лакшадвіпангл.: Lakshadweep
хіндзі: लक्षद्वीप
малаял.: ലക്ഷദ്വീപ
Кавараці3264 4292013,41
5Пандычэрыангл.: Pondicherry
хіндзі: पांडिचेरी
фр.: Pondichéry
малаял.: പുതുച്ചേരി
там.: புதுச்சேரி
тэлугу: పుదుచ్చేర
Пандычэры4921 244 4642529,40
6Чандыгархангл.: Chandigarh
хіндзі: चंडीगढ़
панджаб.: ਚੰਡੀਗੜ੍ਹ
Чандыгарх1141 054 6869251,63
Нацыянальная сталічная акруга
1Дэліангл.: Delhi
хіндзі: दिल्ली
урду: دلی
панджаб.: ਦਿੱਲੀ
Дэлі148316 753 23511296,85
Усяго3 287 8821 210 193 422368,07

Зноскі

  1. 2 чэрвеня 2014 года з яго складу вылучаны штат Тэлангана

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Індыі