wd wp Пошук:

Раджастхан

Раджастхан (англ.: Rājasthān) — штат на захадзе Індыі, самы вялікі штат краіны (342 269 км²). Займае 8-е месца ў краіне па колькасці насельніцтва (56,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Джайпур. Іншыя буйныя гарады: Джадхпур, Кота, Удайпур, Аджмер.

Геаграфія

Хрыбет Аравалі
Значная частка плошчы штата ляжыць пад пустыняй Тар і горным хрыбтом Аравалі, які прасціраецца на 850 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Паўднёва-ўсходняя частка штата больш населеная і асвоеная.

Эканоміка

Гаспадарка штата пераважна аграрная. Вырошчваюцца пшаніца, ячмень, бавоўна, тытунь, трыснёг. Індустрыя штата засяроджана ў першую чаргу на здабычы мінеральных рэсурсаў і тэкстылі. Развітая хімічная прамысловасць. Турызм.

Насельніцтва

Убраны слон на кірмашы ў Джайпуры
90% насельніцтва індуісты, 8% — мусульмане.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раджастхан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных