wd wp Пошук:

Бхапал

Бхапал (хіндзі: भोपाल, урду: بھوپال — горад у цэнтральнай частцы Індыі. Адміністрацыйны цэнтр штата Мадх’я-Прадэш. Мянушка — «горад сямі азёр». Больш 1,5 млн жыхароў, 56 % індусаў, 38 % мусульман.

Чыгуначны вузел. Цэнтр гандлю (збожжа, бавоўна, опіум, лес, швейныя вырабы). Прамысловасць: хімічная, баваўняная, мукамольная, харчовая, машынабудаванне. Завод электрапрыбораў. Вытворчасць запалак, тканін, швейна-трыкатажных і ювелірных вырабаў. Універсітэт.

У 1984 годзе на хімічным заводзе ў Бхапале адбылася велізарная па ліку ахвяр Бхапальская катастрофа.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Мадх’я-Прадэш