wd wp Пошук:

Патна

Патна (хіндзі: पटना) — горад у паўночнай частцы Індыі, порт на рацэ Ганг, адміністрацыйны цэнтр штата Біхар. Адно з найстарэйшых бесперапынна заселеных паселішчаў у свеце. Сучасная Патна размешчана на паўднёвым беразе Ганга, які нясе змяшаныя воды рэк Гхагхры, Сон і Гандак. Насельніцтва складае 2 046 652 жыхары (2011)[2]. Працягласць горада ў даўжыню 25 км, у шырыню — да 10 км. Развіты тэкстыльная, харчовая прамысловасць, рамёствы. Маюцца ўніверсітэт і музей горада.

Старажытная Патна, якая насіла назва Паталіпутра, сталіца імперый Нандаў, Маур’яў, Шунгаў(руск.) бел. і Гупта[3], была велічным горадам і цудам таго часу. Яна размяшчалася каля месца зліцця Ганга з Сонай. Паталіпутра была таксама знакамітым цэнтрам адукацыі і выяўленчых мастацтваў. Яе насельніцтва пры Маур’ях (каля 300 г. да н.э.) складала каля 400 000 чалавек.

Будысцкія, індуісцкія і джайнісцкія паломнікі імкнуліся ў Вайшалі, Раджгір, Наланду, Бодх-Гаю і Павапуры, якія знаходзіліся паблізу, і ў саму Патну, якая таксама з’яўлялася свяшчэнным горадам для сікхаў (тут нарадзіўся дзясяты і апошні гуру сікхоў Габінд Сінгх). Яна з’яўлялася ідэальным перавалачным пунктам на шляху ў любое месца ў гэтай акрузе. Помнікі старажытнасці ў горадзе і вакол яго з’яўляюцца сведкамі яго славутага мінулага.

Горад таксама з’яўляецца буйным адукацыйным і медыцынскім цэнтрам. Абнесены сцяной стары раён, які мясцовае насельніцтва называе Патна Сіці, з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам.

Геаграфія

Клімат

Клімат Патны
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 29,3 39,0 41,4 45,0 45,6 46,1 40,1 39,9 39,0 44,3 35,1 33,9
Сярэдні максімум, °C 22,0 26,5 32,6 37,2 37,7 36,5 33,2 33,1 32,8 32,0 29,0 24,2
Сярэдняя тэмпература, °C 15,5 19,3 24,7 29,6 31,3 31,6 29,8 29,7 29,1 26,8 22,1 17,3
Сярэдні мінімум, °C 8,9 12,1 16,8 22,0 25,0 26,7 26,3 26,3 25,4 21,7 15,1 10,4
Абсалютны мінімум, °C 1,1 5,1 9,2 15,1 18,0 19,3 20,6 21,6 20,2 11,4 8,4 4,0
Крыніца: पटना का मौसम

Зноскі

  1. Patna City Census 2011 data Праверана 11 жніўня 2018.
  2. Urban Agglomerations/Cities having population 1 lakh and above(англ.) . Provisional Population Totals, Census of India 2011. Праверана 3 верасня 2012.
  3. Паталипутра

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гарады Біхара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 490 годзе да н.э.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Патна
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай