wd wp Пошук:

Шпыкіў

Шпыкіў[1] (укр.: Шпи́ків) — пасёлак гарадскога тыпу ў Тульчынскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 55 км на поўдзень ад Вінніцы.

Першымі ягонымі ўладальнікамі былі шляхціцы Кішкі, адзін з якіх прадаў мястэчка пазней князям Астрожскім, у далейшым паселішча па чарзе належала магнатам Замойскім, Канецпольскім, Патоцкім. Апошнімі ўладальнікамі былі шляхцічы Свейкоўскія. Пасёлак раней меў значную габрэйскую грамаду, у якой у 1900 г. налічвалася 1875 чал. У 1760 г. падольскім ваяводам Лявонам Свейкоўскім ў паселішчы быў пабудаваны замак-палац.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Тульчынскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці