wd wp Пошук:

Шкодран Мустафі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Шко́дран Муста́фі (алб.: Shkodran Mustafi; нар. 17 красавіка 1992, Бад-Герсфельд, Германія) — нямецкі футбаліст албанскага паходжання, абаронца іспанскага клуба «Левантэ». Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубная кар’ера

Пачаў сваю кар’еру Шкодран у моладзевых сістэмах у шэрагу невялікіх нямецкіх клубах. Паміж 2006 і 2009 гадамі знаходзіўся ў структуры клуба «Гамбург», пакуль у 2009 годзе не з’ехаў у Англію ў клуб «Эвертан».

За англійскі клуб ігрок дэбютаваў у матчы Лігі Еўропы супраць беларускага БАТЭ 16 снежня 2009 года, выйшаўшы на замену замест Тоні Гіберта. Пры гэтым за наступныя гады Шкодран гэтак ніколі не выступаў за клуб у Прэм’ер-лізе і ў студзені 2012 года пераехаў у італьянскую «Сампдорыю» на правах свабоднага агента. На той момант генуэзскі клуб выступаў у Серыі B.

26 мая 2012 года нямецкі футбаліст дэбютаваў за італьянскі клуб у матчы супраць «Варэзэ», дзе клуб з Генуі саступіў з лікам 1:3. 26 кастрычніка 2013 года Мустафі забіў свой першы гол за клуб у матчы Серыі A супраць «Аталанты». Гол стаў адзіным і пераможным у матчы.

7 жніўня 2014 года Мустафі падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Ла Лігі «Валенсіяй», паводле чутак трансфер іграка каштаваў іспанцам 8 млн еўра[3]. 30 жніўня 2016 года лонданскі «Арсенал» афіцыйна пацвердзіў пераход Мустафі[4].

З 2019 года стаў шмат прапускаць з-за траўм. 1 лютага 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Шальке 04»[5]. Па выніках сезона 2020/21 гельзенкірхенцы страцілі месца ў Бундэслізе, і абаронца пакінуў клуб.

У верасні 2021 года стаў іграком іспанскага клуба «Левантэ»[6].

Міжнародная кар’ера

28 лютага 2014 года Ёахім Лёў выклікаў Мустафі ў склад нацыянальнай зборнай Германіі на таварыскі матч супраць зборнай Чылі[7]. Аднак дэбютаваў ігрок толькі 13 мая ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.

Шкодран быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек да чэмпіянату свету 2014 года, аднак у канчатковую заўяву не трапіў. Не зважаючы на гэта, пасля траўмы Марка Ройса ў таварыскім матчы супраць зборнай Арменіі, Мустафі быў прыцягнуты да складу зборнай у якасці замены Ройса[8]. Шкодран з’яўляўлся на пляцоўцы ў двух першым матчах, ввыходзячы на замены ў гульнях супраць зборнай Партугаліі і Ганы. У 1/8 фіналу абаронца выйшаў у стартавым складзе, аднак пазней быў заменены з-за траўмы.

Дасягненні

«Арсенал»:

Германія:

Зноскі

  1. Shkodran Mustafi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shkodran Mustafi // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Mustafi ya es oficialmente jugador del Valencia. Marca.
  4. «Арсенал» подтвердил переход Мустафи. by.tribuna.com.
  5. Мустафи подписал контракт с “Шальке”. football.by.
  6. Мустафи перешел в «Леванте». sports.ru.
  7. Löw nominiert Lasogga, Mustafi, Ginter und Hahn. Kicker.de
  8. Marco Reus the latest star to be ruled out of the World Cup after picking up ankle injury in Germany win over Armenia. Daily Mail.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эвертан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гесэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Ігракі ФК Левантэ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шальке 04
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта