.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Шко́дран Муста́фі (алб.: Shkodran Mustafi; нар. 17 красавіка 1992, Бад-Герсфельд, Германія) — нямецкі футбаліст албанскага паходжання, абаронца іспанскага клуба «Левантэ». Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Пачаў сваю кар’еру Шкодран у моладзевых сістэмах у шэрагу невялікіх нямецкіх клубах. Паміж 2006 і 2009 гадамі знаходзіўся ў структуры клуба «Гамбург», пакуль у 2009 годзе не з’ехаў у Англію ў клуб «Эвертан».
За англійскі клуб ігрок дэбютаваў у матчы Лігі Еўропы супраць беларускага БАТЭ 16 снежня 2009 года, выйшаўшы на замену замест Тоні Гіберта. Пры гэтым за наступныя гады Шкодран гэтак ніколі не выступаў за клуб у Прэм’ер-лізе і ў студзені 2012 года пераехаў у італьянскую «Сампдорыю» на правах свабоднага агента. На той момант генуэзскі клуб выступаў у Серыі B.
26 мая 2012 года нямецкі футбаліст дэбютаваў за італьянскі клуб у матчы супраць «Варэзэ», дзе клуб з Генуі саступіў з лікам 1:3. 26 кастрычніка 2013 года Мустафі забіў свой першы гол за клуб у матчы Серыі A супраць «Аталанты». Гол стаў адзіным і пераможным у матчы.
7 жніўня 2014 года Мустафі падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Ла Лігі «Валенсіяй», паводле чутак трансфер іграка каштаваў іспанцам 8 млн еўра[3]. 30 жніўня 2016 года лонданскі «Арсенал» афіцыйна пацвердзіў пераход Мустафі[4].
З 2019 года стаў шмат прапускаць з-за траўм. 1 лютага 2021 года, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», далучыўся да «Шальке 04»[5]. Па выніках сезона 2020/21 гельзенкірхенцы страцілі месца ў Бундэслізе, і абаронца пакінуў клуб.
У верасні 2021 года стаў іграком іспанскага клуба «Левантэ»[6].
28 лютага 2014 года Ёахім Лёў выклікаў Мустафі ў склад нацыянальнай зборнай Германіі на таварыскі матч супраць зборнай Чылі[7]. Аднак дэбютаваў ігрок толькі 13 мая ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.
Шкодран быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек да чэмпіянату свету 2014 года, аднак у канчатковую заўяву не трапіў. Не зважаючы на гэта, пасля траўмы Марка Ройса ў таварыскім матчы супраць зборнай Арменіі, Мустафі быў прыцягнуты да складу зборнай у якасці замены Ройса[8]. Шкодран з’яўляўлся на пляцоўцы ў двух першым матчах, ввыходзячы на замены ў гульнях супраць зборнай Партугаліі і Ганы. У 1/8 фіналу абаронца выйшаў у стартавым складзе, аднак пазней быў заменены з-за траўмы.
«Арсенал»:
Германія: