wd wp Пошук:

Шацілкаўскія чытанні

Канферэнцыя 2011 г.

Шацілкаўскія чытаннінавукова-практычныя канферэнцыі ў г. Светлагорску (да 1961 года г. п. Шацілкі) Гомельскай вобласці.

Матэрыялы па тэмах дакладаў І-ай канферэнцыі былі ў наступным змешчаны ў кнізе «Памяць»[1], асобны зборнік па выніках гэтай канферэнцыі не выдаваўся. Матэрыялы ІІ і ІІІ канферэнцыі выпушчаны ў зборніках «Шацілкаўскія чытанні» (адпаведна І-ы і ІІ выпускі).

І канферэнцыя

Найбольш раннія пісьмовыя звесткі аб Шацілках, 1560 г. (упершыню паказаны на ІІ канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні»).

У 1995 г. у Светлагорску была праведзена І-ая раённая краязнаўчая канферэнцыя. Яе арганізавала працоўная група пры гарадскім і раённым выканаўчых камітэтах па складанню кнігі «Памяць». У канферэнцыі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі раённа-гарадской камісіі па падрыхтоўцы кнігі «Памяць», музея гісторыі горада, раённага аддзела па спорту і турызму, гарадскога аддзела адукацыі, раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, раённай газеты, краязнаўцы. З дакладамі выступілі супрацоўнікі групы па складанню кнігі «Памяць» Ул. Бурачонак, І. В. Грабянчук, Т. В. Маслюкоў (кіраўнік групы) і інш. Канферэнцыя праходзіла ў філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.

ІІ канферэнцыя

ІІ гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя ў Светлагорску прайшла 16 красавіка 2010 г. па ініцыятыве грамадскасці[2].

У арганізацыйны камітэт уваходзілі: С. Я. Рассадзіндоктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); Д. В. Філімончык (адказны сакратар); А. В. Петухоў — магістрант гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (сакратар канферэнцыі).

Аргкамітэт прыняў для канферэнцыі назву «Шацілкаўскія чытанні». Мерапрыемства было прысвечана 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілавічах (пазней Шацілкі). Удзельнікі прынялі рэзалюцыю, у якой прапанавалі праводзіць «Шацілкаўскія чытанні» і надалей.

Даклады і паведамленні
АўтарыТэмы
Н. М. Дубіцкая, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск)Вывучэнне перыядаў жалезнага веку і ранняга Сярэднявечча ў басейне Ніжняй Бярэзіны
С. Я. Рассадзін (Мінск)[3]Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска
Т. В. Маслюкоў, гісторык (Светлагорск)Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне
В. І. Болбас, краязнаўца (Светлагорск)Вайсковыя падзеі на тэрыторыі Светлагорскага раёна ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Чытала Д. В. Болбас
А. В. Петухоў[4]Парыцкі рэгіён па матэрыялах фамільнага фонду Пушчыных у Інстытуце рускай літаратуры Расійскай Акадэміі навук: да гісторыі стварэння фонду
В. А. Раманцоў, філолаг, краязнаўца (Светлагорск)[5]1. Аляксандр Шыманоўскіэтнограф з Чэрніна (да 160-годдзя з дня нараджэння). 2. Гібель карабля «Вінніца» — класічная трагедыя ў вайсковым стылі
Артыкулы, дапаўняльна атрыманыя для зборніка
АўтарыТэмы
В. У. Марфіна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі БеларусьПалеаантрапалагічныя знаходкі — важная крыніца гістарычнай інфармацыі аб старажытных папуляцыях чалавека. Дасланы артыкул.
А. М. Воінава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны; А. М. Палуян, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. СкарыныКулінарныя традыцыі Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул.

Рэцэнзент зборніка: І. А. Марзалюк, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

ІІІ канферэнцыя

ІІІ навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні» праводзілася 15 красавіка 2011 г. Аргкамітэт: С. Я. Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Мінск, старшыня аргкамітэта); Л. М. Грабко — дырэктар Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея (намесніца старшыні); А. А. Маслюкова — настаўніца гісторыі сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска (адказны сакратар). ІІ і ІІІ канферэнцыі праходзілі ў гісторыка-краязнаўчым музеі[6].

Даклады і паведамленні
АўтарыТэмы
Н. М. Дубіцкая, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (Мінск)Помнікі ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Жлобінскага раёна. Раскопкі гарадзішчаў Гарадок, Чырвоная Горка
Т. В. Клімовіч, старшы навуковы супрацоўнік Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музеяСвяточны строй сялянкі ХІХІІ стст. з беларускага Падняпроўя. Спроба рэканструкцыі
П. Ф. Лысенка, доктар гістарычных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела сярэднявяковай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь; Ф. П. Лысенка, студэнт І курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск). У канферэнцыі ўдзельнічаў Ф. П. ЛысенкаТураў — старажытная калыска беларускай дзяржаўнасці.
С. Я. Рассадзін1. Раскопкі Казіміраўскага храма. (Пры ўдзеле Г. М. Рызнаокага, майстра вытворчага навучання Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа; без публікацыі артыкула)

2. Светлагоршчына – Пензеншчына: рэха стагоддзяў

А. Д. Гронскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск)Чыгуначная жандары Паўночна-Заходняга краю падчас Першай сусветнай вайны.
Т. В. Маслюкоў, гісторык (Светлагорск); Н. Р. Мухамедава, загадчыца архіўным сектарам, захавальніца калекцыі «Фатаграфіі» Чэлябінскага абласнога краязнаўчага музея (Расія). У канферэнцыі ўдзельнічаў Т. В. МаслюкоўМалавядомыя фотадакументы аб чыгунках Беларусі 19191921 гг.
А. Я. Барсук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і методыкі выкладання гісторыі філалагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. ШамякінаАрхітэктурная спадчына Мазыра
А. Сямёнычаў, вучань 10 «Б» класа сярэдняй школы № 10 г. СветлагорскаЗвесткі аб раней існаваўшых паселішчах па картаграфічных крыніцах, Светлагорскі раён. Юнацкі даклад
Артыкулы, дапаўняльна атрыманыя для зборніка
АўтарыТэмы
В. У. Марфіна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі БеларусьДаследаванне палеаантрапалагічных матэрыялаў Светлагорскага раёна. Дасланы артыкул.
А. В. Петухоў, магістр гістарычных навук, старшы сапёр 1-га рэкагнасціровачна-пашуковага разліку 1-й рэкагнасціровачна-пашуковай групы 52-га Асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёну Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (в. Заслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць), яфрэйтарМіхаіл Пушчын у рэгіянальным вымярэнні: дэканструкцыя гераічнага вобраза. Дасланы артыкул.

Рэцэнзент зборніка: Р. Р. Лазько, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Публікацыі

Зноскі

  1. Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — ISBN 985-01-0254-3. Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. — Мінск, 2003. — ISBN 985-01-0255-1.
  2. Аргкамітэт па правядзенні канферэнцыі да 450-годдзя Шацілак запрашае да ўдзелу ў мерапрыемстве краязнаўцаў і навукоўцаў // БелаПАН. — 2010. — 15 сакавіка. Архівавана 6 сакавіка 2016.
  3. Махмудава, Л. С. Я. Рассадзін: аб пісьмовых крыніцах сучаснага Светлагорска // Светлагорскія навіны. — 2010. — 28 красавіка.
  4. Міхаленка, І. Пра Шацілкі і Светлагоршчыну // Краязнаўчая газета. — 2010. — № 17. — С. 3.
  5. Наш чалавек у «Шацілаўскіх чытаннях» // Химики. — 2010. — № 15. — С. 3. (руск.)
  6. Сілкова, Т. Рэха стагоддзяў // Светлагорскія навіны. — 2011. — 21 красавіка.

У Сеціве

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Светлагорск
Катэгорыя·Навука ў Беларусі