wd wp Пошук:

Шарль Люсьен Банапарт

Шарль Люсьен Банапарт (фр.: Charles Lucien Bonaparte, 24 мая 1803 — 29 ліпеня 1857) — французскі біёлаг, прынц Каніна і Мусіньяна.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і Люсьена Банапарта, быў родным пляменнікам імператара Напалеона I Банапарта. Выхоўваўся ў Італіі. У Рыме атрымаў ад бацькі ў маёмасць рэзідэнцыю.

У 1822 г. у Бруселі заключыў шлюб са стрыечнай сястрой Зенаід, дачкой Жазефа Банапарта. Пасаг жонкі ў некалькі разоў перавышаў кошт маёмасці самога Шарля Люсьена, што выклікала супярэчнасці сярод сваякоў. Пара вырашыла пераехаць у ЗША, дзе ў той перыяд жыў Жазеф Банапарт. Падчас вандроўкі ў Філадэльфію Шарль Люсьен адкрыў новы від буравесніка, які апісаў у публікацыі пасля прыбыцця. Актыўна займаўся амерыканскай арніталогіяй. Гэта прынесла яму вядомасць, аднак канфлікт з мясцовымі калегамі вымусіў яго ў 1826 г. вярнуцца ў Еўропу.

Да 1849 г. жыў пераважна ў Італіі, займаўся заалогіяй, арганізоўваў навуковыя сустрэчы і публікацыі. У 1840 г. атрымаў у спадчыну тытул прынца Каніна і Мусіньяна. У 1848 г. падтрымаў барацьбу італьянцаў супраць Аўстрыі, прымаў удзел у стварэнні рэспубліканскага ўрада ў Рыме. У 1849 г. пасля падзення Рымскай рэспублікі пакінуў Італію. З 1850 г. жыў у Парыжы, займаўся таксаноміяй, быў дырэктарам батанічнага сада.

У шлюбе з Зенаід Банапарт меў 12 дзяцей.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Charles Lucien Bonaparte // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bell A. Charles-Lucien Bonaparte, prince di Canino e di MusignanoEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 26 студзеня 2020.
  4. 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. http://www.rac.es/2/2_ficha.php?id=504

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Іспанскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Батанікі Францыі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Італіі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Заолагі Францыі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны