Ша́бельнік[3][4] (Comarum) — алігатыпны род кветкавых раслін, які ўваходзіць у падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Сцеблы прамыя або ўздымаюцца. Лісце размешчана чаргова, пёрыста-рассечанае. Кветкі звычайна сабраны ў невялікіх колькасцях ў суквецці-шчыткі. Гіпантыі плоскай або сподкападобнай формы, падчас утварэння пладоў павялічваюцца ў памерах, чырванаватага або бялёсага колеру. Чашалісцікі ў колькасці пяці, з узростам не ападаюць. Пялёсткі — таксама ў колькасці пяці; чырвонага, цёмна-бэзавага або белага колеру. Кветаложа паўшарападобнай формы. Тычынак да 25, з ніткападобнымі ніткамі і шарападобнымі пылавікамі. Песцікі шматлікія. Лік храмасом: n = 7.
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 40 родаў | ||||||||||||||
парадак Ружакветныя | падсямейства Rosoideae | ||||||||||||||
2 віды | |||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ружавыя | род Comarum | |||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 падсямейства | ||||||||||||||