wd wp Пошук:

Шабельнік

Ша́бельнік[3][4] (Comarum) — алігатыпны род кветкавых раслін, які ўваходзіць у падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Сцеблы прамыя або ўздымаюцца. Лісце размешчана чаргова, пёрыста-рассечанае. Кветкі звычайна сабраны ў невялікіх колькасцях ў суквецці-шчыткі. Гіпантыі плоскай або сподкападобнай формы, падчас утварэння пладоў павялічваюцца ў памерах, чырванаватага або бялёсага колеру. Чашалісцікі ў колькасці пяці, з узростам не ападаюць. Пялёсткі — таксама ў колькасці пяці; чырвонага, цёмна-бэзавага або белага колеру. Кветаложа паўшарападобнай формы. Тычынак да 25, з ніткападобнымі ніткамі і шарападобнымі пылавікамі. Песцікі шматлікія. Лік храмасом: n = 7.

Таксанамія

  яшчэ 8 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 40 родаў  
         
  парадак Ружакветныя     падсямейства Rosoideae    
              2 віды
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ружавыя     род Comarum  
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 падсямейства  
     

Сінонімы

Спіс відаў

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных