wd wp Пошук:

Чаротнік белы

Чаро́тнік белы[3][4] (Rhynchóspora álba) — від кветкавых раслін роду Чаротнік (Rhynchospora) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна. Утварае рыхлыя дзярнінкі[4]. Сцяблы трохграневыя, вышынёй 10—40 см.

Лісце вузкалінейнае, 1—2 мм шырынёй, з трубчастымі похвамі. Кветкі белага колеру. Суквецце — адзін верхавінны або 2—8 расстаўленых каласкоў.

Плод — зваротнаяйкападобны арэшак бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[5]. Расце на тарфяных балотах, забалочаных мясцінах, па берагах рэк і ручаёў, зарастаючых азёр. Цвіце ў чэрвені, размножваецца ў асноўным насеннем.

Від занесены ў Чырвоныя кнігі і спісы рэдкіх раслін шэрагу рэгіёнаў Расіі[5]. Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[5].

Батанічная класіфікацыя

Сінонімы

Па звестках базы дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. 1 2 3 Очеретник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Rhynchospora alba (L.) Vahl (англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (11 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 10 студзеня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1805 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта