wd wp Пошук:

Чарнакорань прысадзісты

Чарнакорань прысадзісты[3], Пералёт[4][5] (Scorzonera humilis) — від травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы. Этымалогія: лац.: humilis — «нізкі».

Апісанне

Шматгадовая расліна, 5-50 см вышынёй. Сцеблы толькі з 2-3 паменшанымі лісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі хвосцікамі, даўгавата-ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, завостраныя. Кветкі светла-жоўтыя, амаль удвая перавышаюць абгортку. Сямянкі 8-10 мм даўжынёй, гладкія, рабрыстыя; чубок брудна-белы; шчацінкі яго мяккапёрыстыя, наверсе вышчэрбленыя. Стрыжневы корань моцны. Расліна часам галінаваная. Сцябло звычайна негалінаванае, з белымі валасінкамі. Плод карычневы[6].

Распаўсюджанне

Еўропа: Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Беларусь, Чэхія, Харватыя, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грузія, Швейцарыя, Нідэрланды, Іспанія, Венгрыя, Італія, Латвія, Літва, Партугалія, Нарвегія, Польшча, Расія, Славакія, Славенія, Швецыя, Украіна. Насяляе лясістую мясцовасць, высечкі і ўскрайкі, лугі, лугавыя схілы, абочыны дарог[7][6].

Ва Украіне расце на лясных палянах — у лесастэпе (у паўднёва-заходняй частцы), Закарпацці і Прыкарпацці. Уваходзіць у пералікі відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Закарпацкай, Кіеўскай, Львоўскай, Хмяльніцкай абласцей.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. 1 2 luontoportti.com(нявызн.). (англ.)
  7. bgbm.org(нявызн.). (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Чарнакорань
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных