wd wp Пошук:

Чабатовіцкі сельсавет

Чабато́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Чабатовічы.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Альхоўскага і Старабудскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смычкоўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Гарадок, Дняпроўск, Камсамольск, Кленавіца, Крылоў, Лебедзеў, Лугавы, Першамайскі, Пралетарый, Пушкіна, Салаўёў і Смычок)[1]. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярвёнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе)[2].

Склад

У склад Чабатовіцкага сельсавета ўваходзілі: да 1968 года пасёлак Пралетарый, да 1969 года пасёлак Дняпроўск, да 1976 года пасёлкі Першамайскі, Пушкіна (не існуюць).

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1172 чалавек[3], з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна
Катэгорыя·Чабатовіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат