wd wp Пошук:

Ціль Ліндэман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліндэман.

Ціль Лі́ндэман (ням.: Till Lindemann; нар. 4 студзеня 1963, Лейпцыг, ГДР) — нямецкі вакаліст, аўтар тэкстаў песен і франтмэн метал-групы Rammstein і Lindemann, паэт. Прымаў удзел у запісе некаторых песен груп Apocalyptica і Puhdys. Аўтар зборнікаў вершаў «Messer» («Нож»), «In stillen Nächten» («Ціхімі начамі»), здымаўся ў 8 фільмах. Мае адукацыю піратэхніка.

Біяграфія

Ціль Ліндэман нарадзіўся 4 студзеня 1963 года ў Лейпцыгу. Вернер Ліндэман (бацька) — мастак, пісьменнік, паэт (напісаў 43 кнігі). У горадзе Ростак у яго гонар была названа школа.[3] У Ціля з бацькам былі вельмі напружаныя адносіны. У сваёй кнізе «Майк Олдфілд у крэсле-качалцы» («Mike Oldfield im Schaukelstuhl») Вэрнэр Ліндэман, як у дзённіку, апісвае канфлікт са сваім 19-летнім сынам Цілем (праўда, у кнізе героя клічуць Цім). Маці Ціля (Брыгіта Хільдэгард) была журналісткай і ў 1992—2002 гадах працавала на радыё, акрамя таго, яна добра малявала.

Дзіцячыя гады Ціль правёў у Шверыне на паўночым-усходзе Германіі. Калі Цілю было 12 гадоў, а яго сястры — 6, бацькі развяліся і маці выйшла другі раз замуж — за грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі.[3]

Ціль стаў паэтам, як і хацеў яго бацька: вакаліст не толькі з’яўляецца аўтарам песен групы Rammstein, але і аўтарам зборнікаў вершаў: «Messer» («Нож») (2002 год) і «In stillen Nächten» («У ціхай начы») (2013 год).

Паколькі Ціль правёў палову свайго дзяцінства ў вёсцы Вендзіш-Рамбаў, ён засвоіў многія тыповыя вясковыя прафесіі. Яго рабоча-сялянская кар’ера пачалася задоўга да спартыўнай з вывучэння сталярнай справы, пасля ён засвоіў спецыяльнасці цесляра і кашолачніка.

З юных гадоў Ціль захапляўся спортам, у прыватнасці, займаўся плаваннем: у 10 гадоў ён паступіў у спартыўную школу, якая падрыхтоўвала рэзерв для зборнай ГДР, і бліскуча скончыў яе ў 1980 году. У 1978 году Ціль быў членам зборнай ГДР на чэмпіянаце Еўропы па плаванню сярод юніёраў. Ён павінен быў выступать на Алімпіядзе’80 у Маскве, але гэта не атрымалася. Яго кар’ера плыўца скончылася неўзабаве пасля таго, як, прыехаўшы ў Італію на спаборніцтвы, ён пакінуў гасцініцу, у якой знаходзілася каманда, разам са сваёй знаёмай дзяўчынай з мэтай паглядзець сталіцу Італіі Рым, бо раней Ціль не маў магчымасці вольна выязджать за мяжу. Аднойчы ён выйшаў па пажарнай лесвіцы з гатэля сярод начы толькі па адной мэце — наведаць секс-шоп. На наступны дзень ён вярнуўся ў гасцініцу, але непрыемнасцей пазбегнуць не ўдалося — яго неаднаразова выклікалі ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР на допыты.

У мяне былі тады вялікія непрыемнасці! Па вяртанні мяне выклікалі ў Штазі на працяглыя допыты. Тое, што я здзейсніў, для іх было злачынствам. У той момант я ўпершыню задумаўся над тым, у якой, усё-ткі, несвабоднай краіне са шпіёнскай сістэмай мы жывём. Пасля гэтай паездкі ў мяне ўжо не было сумневаў на гэты конт ...
Але Ціль перастаў займацца плаваннем не толькі па гэтаму: асноўнай прычынай была траўма мышцаў жывата падчас трэніроўкі.[[3]](/Ціль_Ліндэман#cite_note-тати-3)

Ціль Ліндэман разведзены, мае 2 дачкі — Нэле і Марыя-Луіза. У 2007 году старшая дачка Нэле нарадзіла Ціллю ўнука, Фрыца Фідэля.[4]

Бацька Ціля памёр у 1993 году. У той час ён сябраваў з Рыхардом Круспе. Менавіта Рыхард і прапанаваў Цілю пець у новай групе, якую даўно хацеў стварыць. Але Ціль гэткай просьбе вельмі здзівіўся, нібы ён ніколі не заўважаў сваіх асаблівых вакальных здольнасцей, аднак Рихард сказаў, што часта чуў, як Ліндэман пяе, валодае музыкальнымі інструментамі, і упэўнены, што з яго выйдзе выдатны вакаліст. Ад прапановы Ціль не адмовіўся. Гэтак ён стаў франтмэнам групы Rammstein.

У канцы верасня 2011 года здамаўся у кліпе групы Knorkator «Du Nich». У 2015 годзе Ліндэман стварыў музыкальны праект Lindemann супольна са шведскім прадзюсарам і музыкантам Петэрам Тэгтгренам[5]. У гэтым жа годзе ў праекта Lindemann выходзіць дэбютны альбом «Skills In Pills», песні якога былі напісаны Цілем на англійскай мове. Гучанне адрозніваецца ад музыкі Rammstein, але пры гэтым альбом быў станоўча ацэнены крытыкамі і стаў паспяховым.

У 2019 годзе Ліндэман разам з Rammstein выпусціў свой сёмы студыйны альбом, праз дзесяць гадоў з выхаду мінулага.

Бізнес

З 2005 года з’яўляецца саўладальнікам іспанскай фірмы-вытворца моднага абутку New Rock.

Фільмаграфія

Дыскаграфія

У складзе Rammstein

У складзе First Arsch

У складзе Lindemann

Зноскі

  1. Till Lindemann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124182054 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. 1 2 3 {{{загаловак}}}. — 2010. — ISBN 978-5-367-01306-1.
  4. Вокалист Rammstein Тилль Линдеманн признался, что ненавидит шум — СМИ
  5. Bad English Peter Tägtgren — Launches Project With Till Lindemann (англ.) . Metal Storm (5 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2015. Праверана 5 студзеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Германіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Rammstein
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта