wd wp Пошук:

Lindemann

Lindemann — метал-праект, які быў створаны 4 студзеня 2015 года Цілем Ліндэманам і Петэрам Тэктгрэнам. Гурт быў названы ў гонар прозвішча аднаго з удзельнікаў. Музычны стыль гурта адносіцца да індастрыял-метала.

Першая сустрэча Ліндэмана і Тэктгрэна адбылася ў 2000 годзе ў Швецыі. Ліндэман быў разам з клавішнікам Rammstein — Крысціянам Лорэнцам. Петэр прадухіліў бойку паміж членамі групы Rammstein і байкерамі[1]. З таго часу Ціль і Петэр хацелі стварыць супольны праект, але не маглі знайсці больш прыдатнага для гэтага часу.

Калі калектыў Rammstein у 2013 годзе сышоў на перапынак, Ціль і Петэр скарысталіся гэтым. 4 студзеня 2015 года, у 52 дзень нараджэння Ціля Ліндэмана, у Facebook быў анансаваны праект Lindemann. Гэта суправаджалася агульнай выявай, на якой Ціль і Петэр былі прадстваўлены ў якасці маладых.

Дэбютны альбом Skills in Pills запісваўся год у студыі гуказапісу Петэра. Першай песняй, напісанай для альбома, стала Ladyboy[2]. У працы над песняй That’s My Heart прыняў удзел Clemens Wijers, музыкант нідэрландскай сімфонік-блэк-метал-групы Carach Angren[3].

28 мая выйшлі сінгл і кліп Praise Abort. Песня дэбютавала ў нямецкім iTunes на 56 месцы[4][5]. Альбом Skills in Pills выйшаў 23 чэрвеня 2015 года і заняў першае месца ў нямецкім чарте[6][7] Тэктгрэн і Ліндэман лічаць магчымымі канцэрты у падтрымку альбома.[8][9]. На дадзены момант удзельнікі дуэта запісваюць новыя альбомы сваіх асноўных груп.

9 лістапада 2016 года ў Гамбурге Ціль і Петэр падчас канцэрта Pain выканалі песню Praise Abort[10][11][12]

У канцы верасня 2018 года ў Расіі, Казахстане і Украіне быў анансаваны літаратурна-музыкальны тур Messer у падтрымку выхаду аднайменнай кнігі вершаў Ціля Ліндэмана на рускай мове[13][14]. Усе падрабязнасці мерапрыемства трымаліся ў сакрэце. Вядомым было толькі тое, што суправаджаць Ліндэмана будзе Петэр Тэктгрэн. Гэта дало падставу для здагадак аб імаверным канцэртным выступленні праекта Lindemann. Чаканні спраўдзіліся 1 снежня 2018 года, калі ў Кіеве прайшло першае выступленне. Далей каманда наведала Санкт-Пецярбург, Маскву, Нур-Султан, Новасібірск, Іркуцк ды Самару. Апроч Петэра і Ціля канцэрт суправаджалі музыканты Pain: Greger Andersson, Jonathan Olsson, Sebastian Mogren Tägtgren.

Фота ды відэаздымка на мерапрыемствах былі катэгарычна забаронены. Аднак, рэжысёр кліпаў Rammstein і Lindemann Зоран Біхач, які быў на ўсіх канцэртах падчас тура, як мінімум, фатаграфаваў. Таксама на канцэрце ў Маскве быў іншы фатограф, Matthias Matthies, дзякуючы якому ў інтэрнэце з’явіліся два прыгожых фотаздымка.

Склад

Дыскаграфія

Альбомы

Альбом Пазіцыя ў чартах
GER
[15]
FIN
[16]
SWI
[17]
AUT
[18]
NLD
[19]
FRA
[20]
AUS
[21]
UK
[22]
Skills in Pills
  • Дата выпуску: чэрвень 19, 2015 (2015-06-19)
  • Лэйбл: Warner Bros.
11236161735

Міні-альбомы

Год Назва Лэйбл
2015 Praise Abort (Remixes)

Сінглы

Год Сінгл Пазіцыя ў чартах Альбом
GER



[23]
2015 Praise Abort 42 Skills in Pills
2015 Fish On
2018 Mathematik (ft. Haftbefehl) TBD TBA

Відэаграфія

Год Назва Альбом
2015 Praise Abort Skills in Pills
«Fish On»
2018 Mathematik (ft. Haftbefehl) сінгл
2019 Steh auf сінгл

Крытыка

Заўвагі

  1. Вокалист Rammstein выпускает дебютный альбом (нявызн.).
  2. Lindemann: Alles über das erste Album des Rammstein-Sängers (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2018. Праверана 18 жніўня 2019.
  3. 1 2 Lindemann – Skills In Pills (нявызн.). Discogs.
  4. BloodTears. Lindemann — Premiere First Ever Video(англ.) . Metal Storm (29 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 29 мая 2015.
  5. Lindemann - ‘Praise Abort’ German iTunes Chart Performance (нявызн.).
  6. LINDEMANN Featuring RAMMSTEIN Frontman, PAIN/HYPOCRISY Mainman: ‘Skills In Pills’ Formats, Release Date (нявызн.).
  7. Longplay-Chartverfolgung (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
  8. Тилль Линдеманн: «Мы поем песни о мерзких вещах» (нявызн.).
  9. «Мы не собираемся никого злить» (нявызн.).
  10. Pain(англ.) . www.facebook.com. Праверана 15 снежня 2018.
  11. Pain(англ.) . www.facebook.com. Праверана 15 снежня 2018.
  12. Informal Germany. Lindemann - Praise Abort - Klubsen, Hamburg 09.11.2016 (нявызн.). Праверана 15 снежня 2018.
  13. Rammstein World - Till Lindemann : Messer Tour 2018(англ.) . Rammstein World. Праверана 15 снежня 2018.
  14. Билеты на Тилля Линдеманна, тур по России: Москва, Санкт-Петербург и другие города (нявызн.) (недаступная спасылка). lindemann2018.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
  15. Staff writer(s); no by-line.. Longplay-Chartverfolgung(ням.)  (недаступная спасылка). musicline.de. PHONONET GmbH. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
  16. Staff writer(s); no by-line.. Discography Till Lindemann (нявызн.). finnishcharts.com. Hung Medien.
  17. Staff writer(s); no by-line.. Longplay-Chartverfolgung(ням.) . swisscharts.com. PHONONET GmbH.
  18. Staff writer(s); no by-line.. Longplay-Chartverfolgung(ням.) . musicline.de. PHONONET GmbH.
  19. Staff writer(s); no by-line.. Discografie Till Lindemann(гал.) . www.dutchcharts.nl.
  20. Staff writer(s); no by-line.. Discography Till Lindemann (нявызн.). lescharts.com. Hung Medien.
  21. Staff writer(s); no by-line.. Discography Till Lindemann (нявызн.). www.australian-charts.com. Hung Medien.
  22. Staff writer(s); no by-line.. LINDEMANN (нявызн.). www.officialcharts.com. Official Charts Company.
  23. Staff writer(s); no by-line.. Single-Chartverfolgung(ням.) . PHONONET GmbH. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
  24. Martina Gabric. Rammstein-Nebenprojekt Lindemann unterschreiben bei Warner Music (нявызн.). Musikmarkt. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 26 лістапада 2015.
  25. Lindemann tease album debut(англ.) . Metal Hammer. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015. Праверана 20 мая 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы 2010-х
Катэгорыя·Метал-гурты Германіі
Катэгорыя·Метал-гурты Швецыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе