wd wp Пошук:

Цэрквы міру

Цэ́рквы мі́ру (польск.: Kościoły Pokoju, ням.: Friedenskirche) у Свідніцы і Явары (Ніжнесілезскае ваяводства Польшчы) — найвялікшыя драўляныя сакральныя будынкі ў Еўропе. У 2001 годзе былі занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны.

Гісторыя

Цэрквы ўзніклі ў 2-й палавіне XVII стагоддзя ў выніку Вестфальскага міру, які завяршыў Трыццацігадовую вайну (16181648). Пад ціскам пратэстанцкай Швецыі каталіцкі імператар Фердынанд III Габсбург надаў сілезскім лютэранам права на пабудову трох святынь на тэрыторыі, падпарадкаванай непасрэдна яму.

Згода імператара на пабудову цэркваў міру мела дадатковыя абмежаванні:

Цэрквы былі збудаваныя ў Глогаве, Свідніцы і Явары. Нягледзячы на абмежаванні, яны сталі найбольшымі драўлянымі каркаснымі сакральнымі пабудовамі Еўропы дзякуючы перадавым канструктыўным і архітэктурным асаблівасцям.

Да цяперашняга часу захаваліся дзве з іх. Царква міру ў Свідніцы займае плошчу 1180 м² і змяшчае 6000 вернікаў, а царква ў Явары — 1090 м² і 7500 вернікаў (3000 сядзячых месцаў). Храм у Глогаве згарэў у пажары пасля ўдару маланкі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Пратэстанцкія храмы Польшчы
Катэгорыя·Драўляныя храмы Польшчы
Катэгорыя·Трыццацігадовая вайна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Ніжнесілезскага ваяводства
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных