wd wp Пошук:

Цэлозія

Цэло́зія[3] (Celosia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргавальнае, простае, лінейнае і яйкападобнай формы. Кветкі шматлікія, дробныя, у каласападобных або мяцёлкападобных суквеццях, двухполыя, бліскучыя, белыя, жоўтыя, ружовыя або чырвоныя. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне

Род налічвае каля 60 відаў (51 від[4]), у субтрапічнай і трапічнай абласцях Афрыкі і Амерыкі, часткова ў Азіі. Найбольш вядомая Цэлозія серабрыстая (Сelosia argentea).

Дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды спажываюць у ежу[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  4. Celosia: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Аксамітнікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі