wd wp Пошук:

Аксамітнікавыя

Аксамітнікавыя[3] (Amaranthaceae) — сямейства двухдольных раслін.

Апісанне

У большасці — гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, але ёсць таксама паўхмызнякі, хмызнякі і хмызняковыя ліяны. Лісты супраціўныя, суцэльныя, без прылісткаў. Кветкі дробныя, актынаморфныя, двухполыя, радзей аднаполыя. Калякветнік з 5, пры рэдукцыі, 1-4 лускаватых лісцікаў, ці зусім без іх. Тычынак 5, часам менш. Гінецэй з 2-3 (4) пладалісцікаў. Кветкі часта ў суквецці клубочак.

Пашырэнне

Шырока распаўсюджана ў тропіках, субтропіках і ва ўмераных абласцях. Уключае каля 65 родаў і 850—900 відаў. У Беларусі каля 11 відаў з роду аксамітнік.

Класіфікацыя

Падсямействы

Сістэма класіфікацыі APG II вылучае наступныя падсямействы:

У многіх іншых класіфікацыя[ (напрыклад, сістэме Кронквіста) падсямейства Chenopodioideae трактуется як самастойнае сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae).

Роды

Асноўны артыкул: Роды сямейства Аксамітнікавыя Спіс родаў сямейства (78 родаў) паводле Germplasm Resources Information Network (GRIN)[4] — адпавядае спісу родаў падсямейства Amaranthoideae у Сістэме класіфікацыі APG II. Паводле сайта The Plant List сямейства налічвае 178[5] роду.

На тэрыторыі Расіі і суседніх краін растуць прадстаўнікі шасці родаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  5. Genera in Amaranthaceae паводле сайта The Plant List(англ.) (лац.) (Праверана 28 чэрвеня 2015)
  6. Amaranthus на сайте GRIN Архівавана 6 красавіка 2011 года.(англ.) (лац.) (Праверана 21 лютага 2011)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аксамітнікавыя
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай