wd wp Пошук:

Цыкута ядавітая

Цыкута ядавітая[3] (Cicúta virósa) — від раслін з роду Цыкута (Cicuta).

Назва

Народныя назвы: вяха, шалей, віха[4][5][6][7][8].

Апісанне

Цыкута — адна з самых атрутных раслін[9]. Ядавітай з’яўляецца ўся расліна, але асабліва карэнішча. Цыкута вабіць сваім прыемным маркоўным пахам і карэнішчам, якое на смак нагадвае бручку або рэдзьку. 100—200 г карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50-100 г забіваюць авечку. З насення і карэнішча здабываюць цыкутны алей, або цыкутол. Цыкутол лічыцца атрутным, у смале кораня змяшчаецца цыкутаксін, пачатак расліны з’яўляецца найбольш ядавітым, ужо праз некалькі хвілін пасля прыёму ўнутр яд выклікае млоснасць, ваніты і колікі ў ніжняй частцы жывата, за якімі могуць пачацца галавакружэнне, хісткая хада, пена з рота. Зрэнкі пашыраныя, эпілептоідныя прыпадкі і курчы могуць скончыцца паралічам і смерцю. Дапамога пры атручэнні — неадкладнае прамыванне страўніка воднай сумессю актываванага вугалю з танінам.

Экалогія

Расце цыкута блізу вады: на рэках, балотах, ручаях. Цвіце ў другой палове лета (ліпень-жнівень).

Цікавыя факты

Раней лічылася, што Сакрат быў пакараны прыняццем соку цыкуты, аднак у цяперашні час лічыцца больш верагодным, што Сакрат прыняў напой на аснове балігалову плямістага (Conium maculatum).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. Бесараб С. В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта