wd wp Пошук:

Цыкута

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. вех. Цыку́та[3], або вех (Cicúta) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых. Каля 10 (паводле інш. звестак 20) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 1 від — Цыкута ядавітая (Cicuta virosa).

Батанічнае апісанне

Цыкута ядавітая
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя вадалюбныя трава з мясістымі каранямі. Лісце двойчы- або тройчыперыстае, долі зубчастыя. Абгортка можа прысутнічаць, прыкветкаў няма, прыкветнічкі шматлікія.

Кветкі ў выпуклых складаных парасоніках, звычайна белыя, часам зеленаватыя ці ружаватыя. Чашачка прыкметная, з вострымі лістападобнымі зубцамі. Рыльца песціка галоўчатае, слупок доўгі і тонкі.

Плады шарападобныя да шырокаяйкападобных, мерыкарпіі пяцірэбрыстыя, алейныя канальчыкі адзіночныя ў лагчынках.

Таксічнасць

Ва ўсіх частках раслін, асабліва ў вялікіх колькасцях — у каранях, утрымліваецца моцны яд, цыкутаксін, які аказвае нейратаксічнае ўздзеянне і выклікае рабдаміёліз. Дзеянне яду блізкае да стрыхніну[4].

Таксанамія і сістэматыка

Сінонімы

Віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Hopkins, P.M.; Ellis, F.R. Hyperthermic and Hypermetabolic Disorders. — Cambridge, New York, 1996. — P. 253. — 286 p. — ISBN 0-521-44381-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі