wd wp Пошук:

Рэдзька

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэдзька (значэнні). Рэдзька[4] (Raphanus) — род кветкавых раслін сямейства крыжакветных.

Батанічнае апісанне

Raphanus raphanistrum. Батанічная ілюстрацыя

Адна-, двух-, рэдка шматгадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6 % цукру, каля 1,9 % бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды.

Віды

Адрозніваюць 6—8 відаў, пашыраных у Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. За 2 тыс. гадоў да н.э. рэдзька выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Беларусі ў дзікай прыродзе 2 віды:[5] рэдзька палявая (Raphanus raphanistrum) і рэдзька пасяўная або агародная (Raphanus sativus), культывуюцца рэдзька пасяўная і яе разнавіднасці, рэдзька звычайная і радыска (Raphanus sativus var. radicula).

Значэнне і выкарыстанне

Харчовыя, алейныя, меданосныя і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Raphanus L.(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2010.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. База Растения Беларуси

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Карняплоды
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай