wd wp Пошук:

Церабель

Це́рабель[1] (трансліт.: Cierabieĺ, руск.: Теребель) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 47 км на захад ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Мінска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на рацэ Церабелка, на ўсход ад урочышча Ліпнікі.

Назва

Назва паходзіць ад слова церабіць, гэта значыць вёска займае выцерабленае, ачышчанае ад лесу месца.

Гісторыя

Цэнтральная вуліца

Пра старажытнасць вёскі сведчыць каменная зброя, якую, паводле краязнаўцы Аляксандра Ельскага, часта знаходзілі каля вёскі і возера Муха[2].

У XVII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да дамена Таўкачэвічы, а пазней Дудзічы Януша Быхаўца (?—1653). Пазней у валоданні Заранкаў, Прозараў, Ельскіх.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Церабелка Ігуменскага павета Мінскай губерні. З 1857 года ў валоданні Аляксандра Ельскага, належыць да дамена Замосце. У 1897 вёска ў Дудзіцкай воласці, ёсць хлебазапасны магазін, капліца. У 1888 годзе адкрытая царкоўнапрыходская школа[3].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1922 годзе дзейнічала школа 1-й ступені. У 1933 годзе працаваў калгас імя К. Я. Варашылава, была кузня[3].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года нямецкія войскі спалілі вёску, загубілі 30 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[3].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5]. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсавет[6].

Насельніцтва

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы

Спіс вуліц

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Церабе́ль, Церабе́лле, н.
  2. Jelski A., 1892, с. 301
  3. 1 2 3 Церабель // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 193. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 “Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района” (руск.)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Рашэнне менскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
  7. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навапольскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Церабель
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы