У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быхавец. Януш Быхавец (? — 1620 ці 1622) — памешчык.
Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Меў братоў Базыля і Аляксандра Пракопа[1].
Валодаў купленымі маёнткамі Таўкачэвічы (з 1617 г.) і Грэбені Дудзічы (з 1621 г.) у Менскім ваяводстве. У 1616—1621 гг. трымаў арэндай у суме 5000 злотых польскіх маёнтак Шацк у тым жа ваяводстве ад князя Аляксандра Галаўчынскага, ваяводы мсціслаўскага[1].
Януш Быхавец канфліктаваў з суседам Андрэем Вінкам, які жыў у суседнім Шацку. Яны рабілі ўзаемныя шляхецкія наезды, а ў 1620 годзе Вінка са збройным атрадам знішчыў Кавалевічы і суседнія Таўкачэвічы з рэзідэнцыяй Быхаўца, ды забіў апошняга[2]. Гэтая справа разбіралася ў трыбуналах праз нашчадкаў забітага, скончылася ў Навагрудку ў 1628 годзе. Быхаўцам былі пацверджаныя правы на зямлю. Таўкачэвічы і Грэбені Дудзічы адышлі да брата Базыля, які быў апекуном яго дзяцей[1]. Але неўзабаве яны праз доўг перайшлі да Заранкаў герба Корчак, а ў 1748 годзе былі канчаткова выкупленыя імі ва ўласнасць.
Меў за жонку княжну Ганну Друцкую-Горскую, маршалкоўну аршанскую. З ёй дзеці[1]: