Цверца́ (руск.: Тверца)[1] — рака ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі (упадае ў яе ў межах горада Цвер).
Даўжыня ракі 188 км, плошча вадазбору 6510 км². Сярэдні гадавы расход вады 55 (60[1]) м³/с, за 40 км ад вусця 36,4[2] м³/с. Гадавы сцёк 1,149[2] км³. Вытокам ракі лічыцца Вышневалоцкае вадасховішча. Даліна ракі ў верхнім цячэнні шырокая і забалочаная. У сярэднім цячэнні звужаецца да 300—400[2] м. Замярзае рака ў канцы лістапада — пачатку снежня. Ледаход у канцы сакавіка — першай палове красавіка.
Асноўныя прытокі: Шчэгрынка (Шчэгра), Асуга, Кава. У басейне ракі 269 азёраў і вадасховішчаў[2].
Рака суднаходная на працягу 14 км ад вёскі Паўлаўка да вусця[3]. На рацэ гарады Вышні Валачок, Таржок, у вусці — Цвер.