wd wp Пошук:

Царква міру ў Свідніцы

Царква міру ў імя Святой Тройцы (польск.: Kościół Pokoju pw. Świętej Trójcy; ням.: Friedenskirche “Zur heiligen Dreifaltigkeit”) — драўляны евангелічны храм у Свідніцы ў Сілезіі, лічыцца найвялікшай драўлянай царквою ў Еўропе. З 2001 года царква разам з Царквою міру ў Явары ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Свідніцкая Царква міру паводле Фрыдрыха Бернхарда Вернера (1748)

Па рашэнні Вестфальскага міру ў 1648 годзе сілезскім пратэстантам было дазволена пабудаваць тры «царквы міру»: у Глогаве, Свідніцы і Явары. Праўда, пры гэтым трэба было выканаць цэлы рад умоў: было забаронена выкарыстоўваць камень і цэглу ў якасці будаўнічага матэрыялу, можна было выкарыстоўваць толькі дрэва, гліну і салому. Цэрквам не дазвалялася таксама мець вежы і званы. Участак пад царкву мог быць выдзелены толькі за межамі гарадскіх сцен. Будаўніцтва не магло цягнуцца даўжэй за год. Выдаткі на будаўніцтва лажыліся на абшчыну.

Свідніцкая царква была пабудавана па праекце вроцлаўскага архітэктара Альбрэхта фон Себіша (1610—1688). Закладка фундамента адбылася 23 жніўня 1656 года. Ужо праз 10 месяцаў будаўніцтва, 24 чэрвеня 1657 года, прайшло першае богаслужэнне.

Царква, узведзеная як фахверкавая канструкцыя, мела плошчу каля 1090 м² і ўмяшчала каля 7500 чалавек, у тым ліку мела каля 3000 сядзячых месцаў. Унутранае ўбранства вытрымана ў стылі барока. Арган быў зроблены ў 1666—1669 гадах Крыстафам Клозэ з Бжэга. Купель 1661 года паходзіць з майстэрні Панкрація Вернера з Яленяй Гуры. Столь была распісана ў 1696 годзе Крыстафам Каліцкім і Крысціянам Зюсэнбахам. Готфрыд Аўгуст Хофман зрабіў кафедру (1729) і алтар (1752).

Згодна з Альтранштэдцкім пагадненнем bede 1707 года было дазволена дабавіць вежу і званы. Пасля гэтага ў 1708 годзе каля царквы была пабудавана званіца, таксама ў фахверкавым стылі.

Званіца Свідніцкай Царквы міру

Пасля палітычнага крызісу ў Польшчы ў канцы 20-га ст. стала магчымым пачаць рэстаўрацыю царквы, але ў 2002 годзе з-за недахопу фінансавання работы па ўнутранай рэканструкцыі прыйшлося спыніць[1].

Падобныя канструкцыі

Падобную фахверкавую канструкцыю (як цэрквы міру ў Явары і Свідніцы), маюць будынкі міліцкай Царквы ласкі bede (Міліч), “Гранічнай царквы” bede ў Пагажэліскай bede і “Уступленай царквы” bede ў Прачах Аджаньскіх bede.

Евангелічная школа пры царкве

Паводле Альтранштэдцкага пагаднення ад 22 жніўня 1707 года пры Цэрквах міру было дазволена пабудаваць евангелічныя школы. Узвядзенне Свідніцкай школы латыні пачалося 6 сакавіка 1708 года, к канцу года будынак быў гатовы. У час Сямігадовай вайны ў 1761 годзе будынак быў моцна пашкоджаны. У 1813 годзе школа стала гімназіяй, а ў 1822 — гарадской установай. У 1854 годзе яна была пераведзена ў новы будынак.

Да вядомых навучэнцаў адносяцца Іаган Хрысціян Гюнтэр bede і Карл Готхард Лангханс bede, архітэктар Брандэнбургскіх варот.

Музыка

Арганістам царквы са снежня 1729 года быў Крыстаф Готлаб Векер (1700—1774), вучань Іагана Себасцьяна Баха. З гэтай нагоды з 2000 года праводзіцца штогадовы летні Бахаўскі фестываль (польск.: Międzynarodowy Festiwal Bachowski).

Заўвагі

  1. Thomas Greif: Hölzernes Weltwunder — Die Friedenskirche von Schweidnitz ist konfessionell und kunstgeschichtlich einmalig Архівавана 24 верасня 2015.; Sonnagsblatt Bayern, 15. Februar 2015, abgerufen am 6. Mai 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Польшчы
Катэгорыя·Храмы Ніжнесілезскага ваяводства
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лютэранскія храмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Свідніца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Святой Тройцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1657 годзе
Катэгорыя·Пратэстанцкія храмы Польшчы