wd wp Пошук:

Хівел ап Кадэл

Хівел II Да ап Кадэл (вал.: Hywel II Dda ap Cadell ці Hywel Dda, каля 880950) — кіраўнік вялікай частцы Уэльса, першапачаткова ўладар Дэхейбарта, каралеўства на паўднёвым захадзе краіны. Бацька Хівела, Кадэл, быў сынам Родры Вялікага, родапачынальнікам Дыневурскай галіны. Хівел быў аднім з самых выбітных уладароў Уэльса данармандскага перыяду[4]. Галоўным яго дасягненнем лічыцца складанне кодэксу валійскіх законаў, якія вядомы пад назвай «Законы Хівела Добрага» (Cyfraith Hywel Dda).

Біяграфія

Хівел нарадзіўся прыкладна каля 880 года. Ён быў малодшым сынам Кадэла, сына Родры ап Мервіна. У 905 годзе Кадэл падпарадкаваў Дывед і пасадзіў на прастол у ім Хівела. Хівел замацаваў сваё княжанне, ажаніўшыся з Элен, дачкой Ліварха ап Хівайда, папярэдняга ўладара Дыведа[5]. Пасля смерці Кадэла ў 909 годзе Хівел атрымаў таксама частку Сейсілуга, а ў 920 годзе, калі сканаў і яго брат, Хівел аб’яднаў Дывед і Сейсілуг, стварыўшы новае каралеўства — Дэхейбарт. У 942 годзе пасля смерці свайго стрыечнага брата, Ідвала Лысага, ён атрымаў уладу і ў Гвінеду. Усе ўладанні Хівела складалі амаль тры чвэрці тэрыторыі сучаснай Уэльса.

Стасункі з англасаксамі

Панаванне Хівела было незвычайна мірным на той час. Гэта звязана шмат у чым з тым, што ён меў добрыя адносіны з Этэльстанам, уладаром Уэсекса. Хівел нават біў манету ў англійскім Чэстэры, больш нікто з валійскіх уладароў гэтага ніколі не рабіў. Акрамя таго, Хівел уважліва вывучаў юрыдычную сістэму англасаксаў, а таксама здзейсніў паломніцтва ў Рым, што менавіта яго натхніла на ідэі аб больш эфектыўным кіраўніцтве.

Але не ўсе гісторыкі згодны ў пытанні аб тым, чаму Хівел шукаў саюза з Этэльстанам. Хтосьці бачыць у Хівеле шчырага англафіла і пераймальніка караля Уэсекса [6], іншыя лічаць што ён быў сапраўдным прагматыкам, які занадта добра ведаў расстаноўку сіл у Брытаніі сярэдзіны X стагоддзя[7]. Трэба адзначыць, што аднаго з сваіх сыноў Хівел назваў саксонскім імём Эдвін.

Валійскі закон

Каля 945 года ў Хендзі Гвіне сабраўся своеасаблівы парламент, які кадыфікаваў валійскія законы на аснове звычайнага права. У іх складанні прымаў удзел вядомы валійскі летапісец Блегіўрыд. Пасля смерці Хівела ў 950 годзе яго каралеўства было падзелена на тры часткі: Гвінед зноў перайшоў пад кантроль нашчадкаў Ідвала Лысага, а Дэхейбарт падзялілі сыны самога Хівела. Але законы Хівела насупраць захаваліся ў актыўна ўжываліся аж да XVI стагоддзя, калі іх дзеянне было скасавана Генрыхам VIII. Адзін са спісаў законаў, рукапіс «Peniarth 28», які вядомы сваімі малюнкамі на палёх, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Уэльса ў Аберыстуіце[8]. Яшчэ адзін са спісаў захаваўся ў Чорнай кнізе з Чырка.

Універсітэт Уэльса штогод прысуджае Прэмію Хівела за даследванні ў галіне сярэднявечнага права.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Hanes Cymru by John Davies, Penguin Books; Page 86
  5. Koch, John T. (2006). Celtic Culture: A Historical Encyclopedia. ABC-CLIO; Page 945.
  6. John Edward Lloyd (1911). A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest Longmans, Green & Co.
  7. D.P. Kirby, Hywel Dda: Anglophile? // Welsh Historical Review, 8 (1976—1977)
  8. Peniarth 28 : a Latin text of the Laws of Hywel Dda

Спасылкі

Папярэднік:
няма
Кароль Дэхейбарта
909950
Пераемнік:
Оўайн ап Хівел
Родры ап Хівел
Эдвін ап Хівел
Папярэднік:
Ідвал Лысы
Кароль Гвінеда
920950
Пераемнік:
Яго ап Ідвал
Еўав ап Ідвал
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 880 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 950 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Сейсілуга
Катэгорыя·Кіраўнікі Дэхейбарта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Гвінеда
Катэгорыя·Кіраўнікі Дыведа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных