У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Кадэл. Кадэл ап Родры (каля 840—909) — сын караля Гвінеда Родры Вялікага. У 872 годзе атрымаў ад бацькі Сейсілуг і адразу ж пачаў войны з суседзямі. У 904 годзе ў бітве пры Арвістлі ён перамог і забіў караля Дыведа Родры.
Пасля смерці Кадэла ў 909 годзе яго сыны падзялілі ўладанні бацькі: Клідаг стаў кіраваць у Сейсілугу, Мейрыг атрымаў Істрад-Тыві, а Хівел стаў каралём Дыведа.