wd wp Пошук:

Этэльстан

Этэльстан прапаноўвае кнігу Святому Кутберту

Этэльстан (895 — 27 кастрычніка 939) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі. Сын караля Эдуарда Старэйшага. Валадарства Этэльстана часцей за ўсё недаацэньваюць, але то былі важныя часы ў палітычным плане ў X стагоддзі.

Пасля смерці свайго бацькі Этэльстан стаў каралём Мерсіі, але каралём Англіі яго прызнаваць спачатку не жадалі. Яго брат Этэльуірд карыстаўся большай папулярнасцю чым ён сам. Але Этэльуірд неўзабаве памёр, што дало магчымасць Этэльстану стаць англійскім каралём.

Праз год пасля каранавання ён аддаў сваю сястру за вікінгскага караля Ёрка, Сітрыка, які стаў нябожчыкам на наступны год. Гэта дало магчымасць Этэльстану аб’явіць сябе прыемнікам трону Нартумбрыі і заваяваць яе. Пашырэнне краіны прывяло да таго, што ўпершынню за гісторыю ўсе землі Англіі былі аб’яднаныя пад кіраўніцтвам аднаго ўладара.

У 937 годзе Этэльстан пры Брунанбурге перамог саюз датчан, скотаў і валійцаў.

Этэльстан памёр у Глостэры 27 кастрычніка 939.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12932521X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. King of England Athelstan // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.medievalarchives.com/2013/07/18/aethelstan-anglosaxon-king-of-england/
  4. http://www.lovettfarm.co.uk/malmesbury-abbey/
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 Kindred Britain

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 939 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Глостэршыры
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Дынастыя Уэсекская
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных