wd wp Пошук:

Храмавы комплекс у Баальбеку

Храмавы комплекс у Баальбеку — комплекс старажытных храмаў, які фармаваўся на працягу двух тысячагоддзяў. Дзякуючы сваім памерам Баальбек адносіцца да самых значных храмавых комплексаў, якія калі-небудзь будаваліся на Блізкім Усходзе. Комплекс размешчаны на высокім узгорку, вышыня якога павялічана за кошт 9 метровай старажытнай тэрасы, складзенай з камянёў яшчэ ў часы фінікійцаў[1]

Гісторыя

Рэканструкцыя храмавага комплексу

Першапачаткова тут знаходзіўся храм Баала (Ваала) — старажытнага бажаства, які ўшаноўваўся ў Фінікіі. Баал лічыўся богам Сонца і ўрадлівасці.

Упершыню Баальбек згадваецца ў дакументах, якія адносяцца да XIV стагоддзя да н.э., да часоў егіпецкага фараона Эхнатона, які ўсталяваў на тэрыторыі Егіпта і падуладных яму земляў культ сонечнага бажаства Атона. Верагодна, тым часам разбураны землетрасеннем старажытны фінікійскі храм Баала быў адноўлены як храм Сонца. Па сведчанні рымскага пісьменніка Макробія, у адноўлены храм з Егіпта была дастаўлена статуя бога Атона. Старажытнае свяцілішча паступова ператварылася ў найбуйнейшы рэлігійны цэнтр Блізкага Усходу[1].

У эліністычную эпоху вобраз Баала зліўся з вобразам грэчаскага бога Сонца Геліяса, і Баальбек атрымаў назву Геліёпаліс — горад Сонца.

Будаўніцтва на месцы старажытнага фінікійскага свяцілішча храмавага комплексу, які павінен быў замацаваць ідэю рымскага панавання, пачалося ў часы рымскага імператара Нерона, каля 60 г. н.э. Менавіта тады была на 9 метровай платформе быў збудаваны храм Юпітэра Геліёпальскага, якога атаясамлялі з фінікійскім богам Баалам. З часам, каля 150 г.н.э., побач з храмам Юпітэра быў збудаваны храм Вакха. У 244249 гг., пры імператары Філіпе Арабе, перад свяцілішчам Юпітэра быў пабудаваны шасцівугольны ў плане двор. Стварэнне прапілеяў — урачыстага ўваходу ў комплекс — адносіцца да канца III ст. н.э.

У часы Візантыйскай імперыі язычніцкія храмы былі звернутыя ў хрысціянскія[1].

У XIII стагоддзі тэрыторыя ансамбля была пераўтворана ў крэпасць (захаваліся рэшткі сцен, вежаў). На ўсход ад прапілеяў — руіны Вялікай мячэці і мінарэта.

Старажытныя храмы часта рабаваліся, перабудоўваліся і разбіраліся на будаўнічы матэрыял. Акрамя таго пабудовы Баальбека чатыры разы руйнаваліся землетрасеннямі, таму да нас комплекс дайшоў у выглядзе руін[1].

Даследванне

Першыя публікацыі замалёвак Баальбека (1757, R. Wood) зрабілі яго помнікі аднымі з узораў, на якія абапіраўся еўрапейскі класіцызм. Сур’ёзныя даследаванні Баальбека былі распачаты толькі на мяжы XIXXX стст. нямецкай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Т. Віганда ў 18981905 гг., пазней Ліванскім дэпартаментам старажытнасцей. Палітычная сітуацыя ў Ліване з 1970-х гг. зрабіла працяг раскопак немагчымым[2].

Архітэктура

Не гледзячы на тое, што ансамбль будаваўся амаль на працягу дзвюх з паловай стагоддзяў, яго цэласнасць не была парушана: усе збудаванні сталі неад’емнымі элементамі адзінай архітэктурна-мастацкай задумы.

Прапілеі

Уваход на абгароджаны храмавы ўчастак знаходзіўся з усходняга боку, дзе велізарная лесвіца ў 42 ступені і шырынёй 50 м вяла да манументальнай брамы — прапілеў. Тут знаходзілася каланада з 20 калон карынфскага ордара шырынёй каля 150 м, па краях якой размяшчаліся квадратныя вежы-пілоны вышынёй прыкладна ў 30 м, якія захаваліся да нашых дзён.

Галоўны ўваход вядзе ў першы шасцівугольны ў плане двор, які таксама атачала каланада карынфскага ордара з цудоўнымі капітэлямі і па-майстэрску ўпрыгожанымі разьбой карнізамі. Некаторыя з іх незавершаныя, магчыма іх не паспелі апрацаваць.

Галава льва на храме Юпітэра

З першага двара праход вядзе ў галоўны двор. Яго памеры 88 x 100 м. Галерэі, якія атачалі яго, не захаваліся, аднак ацалелі чатыры вялікія экседры. Калоны з цёмна-ружовага асуанскага граніту, якія стаялі побач, цудоўна гармануюць са сценамі з мясцовага жоўта-зялёнага вапняка. Сцены збудаванняў упрыгожаны багатым разьбяным дэкорам. Пасярэдзіне двары размешчаны велічэзны алтар. З двух бакоў ад яго — рэшткі басейнаў. З двара тры маршы шырокіх ступеняў вядуць да храма Юпітэра, які ўзвышаецца на высокай платформе — подыі. Менавіта тут ляжаць велізарныя блокі, так званыя трылітоны(англ.) бел..

Галоўны двор з боку храма Юпітэра, у цэнтры — алтар

Храм Юпітэра

Стылабат, на якім узвышаўся храм Юпітэра
Шэсць ацалелых калон храма Юпітэра

Храм Юпітэра ў Баальбеку памерам 49 x 90 м пачаў будавацца ў часы імператара Антаніна Пія і завершаны пры імператары Нероне (37—68 гг. н.э.). Яго атачалі 58 калон карынфскага ордара. Вышыня кожнай калоны каля 20 м, дыяметр — да 2 м. Калоны размяшчаліся на адлегласці 3 м адна ад адной, на значныай адлегласці ад сцен храма. З каланады храма ацалела шэсць калон паўночнага фасада з часткай антаблемента.

Храм Вакха

Храм Вакха

З двара храма Юпітэра адкрываецца від на храм Вакха(англ.) бел., размешчаны за 40 м на поўдзень ад храма Юпітэра і таксама збудаваны на ўзвышэнні, але меншай вышыні. Памеры храма 34 x 66 м, практычна такія ж, як і ў Парфенона. Пабудова цудоўна захавалася да нашых дзён. Побач з храмам Юпітэра ён выглядае значна меншым, аднак дзякуючы цесна пастаўленым карынфскім калонам здаецца большым і вышэйшым за Парфенон, падкрэсліваючы звышчалавечую сілу, веліч і багацце.

Храм Венеры

Рэшткі храма Венеры

На ўсход ад храма Вакха стаіць трэці храм баальбекскага комплексу, які часам завуць храмам Венеры. Гэта круглая ў плане, з выступаючымі калонамі, невялікая пабудова. Дыяметр цэлы гэтага храма роўны 9,8 м. Купал, які перакрываў цэлу, разбурыўся, на фасадзе маюцца вялікія расколіны. У вымудраваных формах будынка, пышных карынфскіх капітэлях і архітэктурных упрыгажэннях знаходзіць адлюстраванне бязмежная улада над народамі, і багацце мастацкіх формаў, і выключныя для тых часоў магчымасці будаўнічай тэхнікі Рымскай імперыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Низовский А. Ю. Величайшие храмы мира: Энциклопедический справочник. — М.: Вече, 2006. — 576 с.
  2. БААЛЬБЕК. Православная Энциклопедия

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Баальбек
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Ліване
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта