wd wp Пошук:

Холмскі павет

Холмскі павет (польск.: Powiat chełmski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў XVIXVIII стст. ў Польскім каралеўстве. Цэнтр — г. Холм (цяпер Хэлм, Рэспубліка Польшча). Бярэ пачатак з Холмскай зямлі ў складзе Галіцка-Валынскага княства. Пасля абрання там у 1340 годзе на княжанне Любарта Холмская зямля ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у 13771387 гадах у Венгрыі, з 1387 у Польшчы. У 1430 годзе ў склад зямлі ўключаны тэрыторыі Верхняй Прыпяці. З пачатку XVI ст. Холмская зямля ў складзе Рускага ваяводства, падзялялася на Холмскі і Краснастаўскі паветы. У склад Холмскага паветы ўваходзілі землі Заходняга Палесся, у т.л. с. Радастава, Павіцце, Лелікава і інш. (паўднёвая частка сучасных Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў Беларусі). З XIII ст. існавала праваслаўная Холмская епархія1596 года ўніяцкая), з XIV ст. — каталіцкае Холмскае біскупства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе заходняя частка Холмскага павета далучана да Аўстрыйскай імперыі, усходняя частка з папрыпяцкімі землямі — да Расійскай імперыі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Паветы Польшчы
Катэгорыя·Холмская зямля
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Польшчы
Катэгорыя·Хэлм
Катэгорыя·Зніклі ў 1795 годзе