Хедвіга Шарлота Нордэнфліхт (шведск.: Hedvig Charlotta Nordenflycht; 1718—1763) — шведская пісьменніца і паэтэса.
Нарадзілася 28 лістапада 1718 у Стакгольме і была самай малодшай з пяці дзяцей чыноўніка Андэрса Андэрсана Нордбама (Anders Andersson Nordbohm, 1675—1734) і яго жонкі Крысціны Розін (Christina Rosin). У 1727 годзе яе бацька быў удастоены фаміліі Нордэнфліхт. Пасля выхаду бацькі на пенсію ў 1730 годзе, сям’я абаснавалася ў маёнтку Viby у прыходзе Harbo.
Хедвіга атрымала ў асноўным хатнюю адукацыю: яе вучыў Йохан Тыдэман (Johan Tideman, 1710—1737), вучань Крыстофера Польхема[sv], які быў настаўнікам яе брата Андэрса (Anders Nordenflycht, 1710—1740). У 1734 годзе супраць сваёй волі была заручана з Юханам Тыдэманам. Яна не лічыла яго фізічна прывабным, і абручэнне яе было прарвана ранняй смерцю Тыдэмана.
23 красавіка 1741 года Хедвіга Нордэнфліхт выйшла замуж за Якаба Фабрыцыўса (1704—1741), які быў яе настаўнікам французскай мовы і да ўступлення ў шлюб быў назначаны капеланам адміралцейства ў Карльскруне. Гэты брак быў шчаслівым для Хягдвігі, но вельмі картокім: Якаб забалеў і памер у снежні 1741 года. Хедвіга ўпала ў дэпрэсію і ўехала з Карльскруны ў арэндованы катэдж у мястэчку Лідынгё, недалёка ад Стакгольма. Там яна напісала зборнік вершаў «Den sörgande turtur-dufvan», адлюстроўваючы яе пачуцці пасля смерці каханага.
У 1762 годзе Хедвіга пасялілася на маленькай віле, якую яна пабудавала каля замка Скуклостэр, назваўшы яе Lugnet («Спакой»). У гэты перыяд яна закахалася ў Йохана Фішэрстрома, на сямнаццаць год маладзейшага за яе. Фішэрстром, нарадзіўшыйся ў 1735 годзе, быў студэнтам Лундскага ўніверсітэта з радыкальнымі ідэямі і літаратурнымі інтарэсамі. З ім Хедвіга Нордэнфліхт пазнаёмілася ў кругах Tankebyggarorden[sv]. Яна паклапацілася аб тым, каб Йохан атрымаў пасаду ў маёнтку Шоэ, дзе жыла яе сяброўка Катарына Шартлота Дэлагардзі. Аднак Юхансан Фішэрстром стаў заляцацца да Дэлагардзі, стварыўшы любоўны трохкутнік і зрабіўшы сітуацыю нязноснай для Нордэнфліхт. У рэзультаце, па адной з версій, Хедвіга здзейсніла самагубства, па другой — захварэла на прастуду, пераходзячы рачулку, якая аддзяляла яе віллу ад замка Дэлагардзі. Як бы то ні было, сучаснікі паведамлялі, што да гэтага моманту яна пакутавала ад хваробы, сімптомы якой былі падобныя на рак.
Памерла 29 чэрвеня 1763 года ў лене Упсала.
У Нацыянальнай партрэтнай галерэі Швецыі ў Грыпсхольме[sv], адчыненай у 1822 годзе, Хедвіга Шарлота Нордэнфліхт была адной з першых шасці жанчын шведскай гісторыі, партрэты якіх з’явіліся ў калекцыі галерэі, разам з Брыгітай Шведскай, Сафіяй Элізабет Брэнер, Барбра Стыгсдотэр, Соф’яй Элеанорай Русенханэ і Вендэлай Шутэ.