wd wp Пошук:

Брыгіта Шведская

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брыгіта.

Брыгіта Шведская, Біргіта (шв. Birgitta; 1303, Фінстад, Швецыя — 23 ліпеня 1373, Рым, Італія) — каталіцкая святая, заснавальніца ордэна брыгітак, апякунка Еўропы.

Сям’я

Брыгіта нарадзілася ў 1303 годзе ў арыстакратычнай шведскай сям’і, яе бацька быў кіраўніком адной з буйных і значных шведскіх абласцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за высакароднага двараніна Ульфа Гудмарсана, у сямейным жыцці мела 8 дзяцей, адна з дачок св. Брыгіты была пазней праслаўлена, як Святая Кацярына Шведская. Яе сын Карл жыў пры двары каралевы Джаваны Неапалітанскай, якая прымусіла яго развесціся з жонкай. Не паспеўшы абвянчацца з каралевай, Карл памёр, і ў яго смерці Брыгіта і яе сям’я лічыла вінаватай каралеву.

Біяграфія

Нягледзячы на ​​тое, што яе погляды фармаваліся ў арыстакратычным асяроддзі, Брыгіта з юнацкіх гадоў аддавала перавагу духоўным каштоўнасцям і мала клапацілася аб матэрыяльным, дапамагаючы бедным і хворым.

У 1344 годзе памёр муж Брыгіты, пасля чаго яна пасялілася побач з цыстэрцыянскім кляштарам Альвастра.

Брыгіце былі відзежы. У адным з такіх відзежаў у 1346 годзе Св. Брыгіта атрымала загад заснаваць новы манаскі ордэн. Кароль Швецыі Магнус Эрыксан быў прыхільны да гэтай ідэі і вылучыў зямлю ў Вадстэне пад будучы кляштар ордэна. Аднак Папа Рымскі Клімент VI з Авіньёна адхіліў прашэнне Св. Брыгіты.

У 1350 Брыгіта пераехала ў Рым, дзе жыла да самай смерці, за вылікам рэгулярных пілігрымак. Яны набыла ў Рыме добрую славу сваім дабрачынным жыццём і сваёй міласэрнасцю.

Кананізацыя

У 1391 годзе яна была кананізавана Папам Баніфацыем IX. У 1999 годзе была абвешчана заступніцай Еўропы Папам Янам Паўлам II. Памяць Св. Брыгіты ў Каталіцкай царкве — 23 ліпеня.

Зноскі

  1. Birgitta Birgersdottek — 1917.
  2. Birgitta Birgersdotter — 1917.
  3. Bridget of Sweden // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118511262 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Gustafsson E., Bennett R. http://kulturarvsdata.se/raa/samla/html/7041 — 1985. — С. 13. Праверана 29 сакавіка 2019.
  6. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 28.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Хрысціянскія містыкі
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Пісьменніцы Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Святыя Швецыі
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Памерлі ў 1373 годзе
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1303 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Асобы