wd wp Пошук:

Карльскруна

Карльскруна[1] (шв. Karlskrona) — адміністрацыйны цэнтр шведскага лена Блекінге. Закладзены Карлам XI як галоўная (а зараз і адзіная) база шведскага флота на 33 астравах ля берага Балтыйскага мора. Назва ў перакладзе азначае «карона Карла». Насельніцтва - 62.804 жыхароў (2009).

Гісторыя

Заснаванне Карльскруны

Горад быў закладзены ў 1680 годзе, у XVII стагоддзі быў старанна распланаваны лепшымі архітэктарамі свайго часу і да сённяшняга дня застаецца адным з найбольш яркіх прыкладаў познерэнесанснага горадабудаўніцтва, у сувязі з чым занесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Сярод славутасцяў — самая вялікая ў краіне драўляная царква (1685) і два пышных барочных храма пачатку XVIII ст. — кірха Святой Тройцы (Нямецкая кірха, 1709 г.) і кірха Фрэдрыка (1744 г., абодва спраектаваны Тэсінам-малодшым).

Падчас Паўночнай вайны Карльскруна была адным з самых населеных гарадоў Швецыі, а мясцовая суднаверфь — найбуйнейшым у Скандынавіі працадаўцам. З падзеннем ваеннай моцы ўпала і значэнне Карльскруны, зараз гэта ціхі правінцыйны горад.

Гарады-партнёры

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне Карльскруна у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылка

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Парты Балтыйскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Швецыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Швецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1680 годзе
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных