wd wp Пошук:

Харальд I Сінязубы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Харальд. Харальд I Сінязубы Гормсан (дацк.: Harald Blåtand, нарв.: Harald Blåtann; 930-я1 лістапада 986?) — кароль Даніі і Нарвегіі. Паводле распаўсюджанай версіі атрымаў мянушку з-за цёмнага колеру зубоў; слова blå у той час азначала значна цямнейшы колер, чым сіні. Атрымаў трон у спадчыну ад свайго бацькі Горма Старога, у гонар якога ўсталяваў адзін з рунных камянёў у Елінгу (Малы, або камень Горма). Святы Каталіцкай царквы[8].

Біяграфія

Унутраная і знешняя палітыка

Данія (чырвоны) і яе суседзі пры Харальдзе I Сінязубым

Пры Харальдзе I у 965 годзе Данія афіцыйна прыняла хрысціянства. Гэта рашэнне, галоўным чынам, было прадыктавана палітычнымі выгодамі такога кроку — паляпшэннем адносін з суседняй Свяшчэннай Рымскай імперыяй і асвечаным хрысціянскім светам у цэлым.

У 976 годзе аб’яднаныя сілы датчан і верных ярлу Хокану II Магутнаму нарвежцаў перамаглі караля Нарвегіі Харальда II Шэрую Шкуру. Пасля гэтага ярл стаў фактычна каралём Нарвегіі, хоць спачатку ён усё ж прызнаваў вярхоўную ўладу караля Даніі, але калі ў 986 годзе Харальд паспрабаваў прымусіць Хокана прыняць хрысціянства, і той цалкам разарваў адносіны з ім. У гэтым жа годзе датчане распачалі ўварванне ў Нарвегію, якое скончылася няўдачай.

Надпіс на камені з Елінга

Вялікі рунны камень у Елінгу, або камень Харальда.

Надпіс на рунным камені з Елінгу сцвярджае, што Харальд «скарыў усю Данію». Сэнс гэтых слоў дагэтуль не зусім зразумелы. Высоўвалася некалькі версій:

Мяркуецца, што менавіта падчас вайны з немцамі Харальдам былі пабудаваны пяць (яшчэ адзін меркавана ў той жа самы час) кругавых замкаў на тэрыторыі Даніі і Сконэ.

Смерць

Паводле раннесярэднявечнай крыніцы (Адам Брэменскі, або Саксон Граматык), Харальд быў забіты падчас вайны са сваім сынам Свенам. Прычынай рознагалосся называюцца прыхільнасць Харальда да царквы, спробы ўмацаваць дзяржаву і пашырыць яго паўнамоцтвы, у той час як Свен быў язычнікам і аддаваў перавагу традыцыйным набегам. Аднак аб’ектыўнасць крыніцы падвяргаецца сумневу. Паводле адной з версій, Харальд Сінязубы памёр у Ёмсбаргу.[9]

Сям’я

Быў жанаты тройчы

  1. Гунхільда
  2. Това, дачка Мсцівоя Абадрыцкага
  3. Гірыд, дачка Олафа II Б’ёрнсана кіраўніка Швецыі

Ад гэтых шлюбаў нарадзіліся:

Памяць

У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя была створана бесправодная тэхналогія для аб’яднання розных электронных прылад. Яна была названа Bluetooth. Гэта звязана з дзейнасцю караля Харальда, які аб’яднаў народы на тэрыторыі сучасных Даніі і Сконэ, дзе і была распрацавана гэта тэхналогія. Цікава, што першапачаткова слова Bluetooth было проста кодам праекта.

Зноскі

  1. Harald Bluetooth // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Harold Bluetooth // Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.newadvent.org/cathen/07141b.htm
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. https://en.wikipedia.org/wiki/S%C3%B8nder_Vissing_Runestone
  6. Kindred Britain
  7. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  8. Harald_Blaatand
  9. T. D. Kendrick, A History of the Vikings, Courier Dover Publications, 2004, p.182, ISBN 0-48-643396-X

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 911 годзе
Катэгорыя·Каралі дацкія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Роскільскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 985 годзе
Катэгорыя·Кнютлінгі
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Польшчы
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Кнютлінгаў
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даніі